Міністр абароны Хрэнін абмеркаваў з прэзідэнтам Зімбабвэ супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і зняцце санкцый ЗША з беларускага калію
17 снежня, Позірк. “У ваенным плане Беларусі ёсць што прапанаваць Зімбабвэ”, — заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам у Харарэ 16 снежня.
Паводле паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі, краіны падтрымліваюць адна адну ў міжнародных арганізацыях у “супрацьдзеянні незаконнаму санкцыйнаму ціску”.
“Я хацеў бы падзяліцца з вамі добрай навіной пра тое, што літаральна напярэдадні былі зняты санкцыі з беларускага калію. Гэта дазволіць нам аднавіць і нарасціць супрацоўніцтва на гэтым кірунку”, — сказаў Хрэнін.
Па выніках перамоў ён заявіў: “Прэзідэнт быў праінфармаваны пра нашы дамоўленасці па лініі міністэрстваў абароны. Ну а таксама мы яшчэ закранулі і абмеркавалі са спадаром прэзідэнтам пытанні супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці” (цытата паводле відэа ў тэлеграм-канале ведамства).
Хрэнін сцвярджае, што Мінск і Харарэ “аднолькава мысляць і думаюць пра перспектывы [свайго] развіцця” і “ў цэлым пра знешнепалітычную абстаноўку ў свеце”.
Мнангагва, як перадае прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, заявіў, што яго краіна “разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі”.
Напярэдадні Хрэнін і міністр абароны Зімбабвэ Опа Мучынгуры-Кашыры падпісалі міжведамаснае пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве.
Зімбабвэ плануе накіраваць у Мінск ваеннага аташэ, сказала Мучынгуры-Кашыры, паведамляў “Позірк”.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных даных па двухбаковым тавараабароце няма.
Лукашэнка наведваў Зімбабвэ з 30 студзеня па 1 лютага 2023 года. У красавіку таго ж года са шматдзённым візітам у Мінск прыязджала жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва.
У ліпені 2024 года яна зноў была ў Беларусі з візітам, на сустрэчы з ёй Лукашэнка заявіў, што чакае візіту ў Мінск прэзідэнта.
Па выніках перамоў 14 траўня 2025 года ў Мінску Лукашэнка і прэзідэнт Мнангагва падпісалі дарожную карту стратэгічнага двухбаковага супрацоўніцтва і партнёрства на 2026–2030 гады.
Раней міністр абароны Беларусі падчас замежных візітаў ужо абмяркоўваў тэмы, якія не ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю. У прыватнасці, 4 чэрвеня ў Ісламабадзе з міністрам абароны Пакістана Хаваджам Мухамадам Асіфам Хрэнін выказаўся пра “ўзаемадзеянне прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі з сектарамі эканомікі” гэтай краіны.
13 снежня пасля перамоў у Мінску спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі былі вызваленыя і вывезеныя з краіны 123 палітвязні. Большасць з іх цяпер знаходзіцца ва Украіне.
ЗША заявілі пра намер зняць санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў.
15 снежня Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала агульную ліцэнзію, якая дазваляе правядзенне аперацый з ААТ “Беларуськалій” і ААТ “Беларуская калійная кампанія”.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі няма дэфіцыту кадраў у сферы турызму, сцвярджаюць чыноўнікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЗа студзень — кастрычнік экспарт турпаслуг павялічыўся на 144% — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



