Мінск 23:58

За половину декабря 2025 года Польша зафиксировала в 2,5 раза меньше попыток нарушения границы из Беларуси, чем за тот же период 2024-го

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

16 снежня, Позірк. Ад пачатку снежня 2025 года Польшча зафіксавала 190 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — у 2,5 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (474), сведчыць праведзены Позіркам аналіз штодзённых даных Памежнай аховы гэтай краіны.

Адметна, што спробы парушэння мяжы назіраліся толькі па выніках 3 з 15 дзён гэтага месяца (1, 10 і 11 снежня — 3, 1 і 186 адпаведна). У першай палове леташнягя снежня спробы былі штодзённымі (з 1 па 15 чысло — 29, 45, 38, 35, 88, 8, 19, 23, 15, 13, 32, 39, 30, 52, 8).

Існуе верагоднасць, што польскі бок фіксуе менш спробаў нелегальнага перасячэння мяжы не праз зніжэнне міграцыйнага ціску, а з прычыны змены тактыкі мігрантаў.

Напрыклад, найбольшую ў гэтым месяцы колькасць спробаў пранікнення — 186 — Польшча зафіксавала ў дзень, калі быў знойдзены падкоп. Не выключана, што падземных шляхоў больш, чым выявілі памежнікі, і мігранты незаўважна накіроўваюцца праз іх, а не спрабуюць наўпрост штурмаваць польскі плот на мяжы з Беларуссю.

Ад пачатку года Польшча зафіксавала больш за 29 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: