Права падпісаць пагадненне з Іарданіяй аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання перадэлегаванае МЗС

16 снежня, Позірк. Міністэрства замежных спраў упаўнаважанае падпісаць пагадненне з Іарданіяй “аб ліквідацыі двайнога падаткаабкладання адносна падаткаў на даходы і прадухіленні ўхілення ад выплаты падаткаў і мінімізацыі падатковых абавязацельстваў”, сведчыць указ № 433 ад 15 снежня.
Дакумент, апублікаваны 16 снежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уносіць змены ва ўказ № 53 ад 10 лютага 2025 года, якім Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект згаданага пагаднення ў якасці асновы, а таксама ўпаўнаважыў Міністэрства па падатках і зборах правесці перагаворы і падпісаць міжнародны дакумент. Новы ўказ перадае права на подпіс ад МПЗ да МЗС.
Указам № 210 ад 22 траўня 2024 года Лукашэнка ўхваліў праект міжурадавага пагаднення з Іарданіяй аб скасаванні віз для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Гатоўнасць да “сумеснай працы па ўсіх напрамках” з Іарданіяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 25 траўня 2025 года з Днём незалежнасці караля гэтай краіны Абдалу II.
У ліку такіх напрамкаў прэс-служба палітыка згадала “палітычную, гандлёва-эканамічную і гуманітарную сферы”.
Паводле слоў віншавальніка, пад кіраўніцтвам Абдалы ІІ Іарданія “паспяхова рухаецца па шляху стабільнага развіцця, актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні важных пытанняў рэгіянальнага парадку дня, умацоўвае свае пазіцыі на міжнароднай арэне”.
“Цёплыя стасункі і ўзаемаразуменне паміж народамі Беларусі і Іарданіі з’яўляюцца трывалым фундаментам для пашырэння двухбаковых сувязей у розных галінах”, — гаварылася ў віншаванні.
У аналагічным пасланні ў 2024 годзе віншавальнік назваў Аманам сталіцу Іарданіі Амман. Ён заявіў, што беларускія ўлады “нацэленыя на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых стасункаў” з гэтай дзяржавай.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларусь і Іарданіяй усталяваныя 15 кастрычніка 1996 года. Актуальных даных пра ўзровень тавараабароту паміж імі няма. Паводле даных адкрытых крыніц, у 2022 годзе ён склаў 2,2 млн долараў.
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



