Зяленскі паразмаўляў з Калеснікавай

14 снежня, Позірк. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з вызваленай Марыяй Калеснікавай. Пра гэта ён паведаміў 13 снежня ў традыцыйным вячэрнім відэазвароце да суграмадзян.
“Сёння яшчэ адзін важны крок быў забяспечаны. ГУВ (Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны. — “Позірк“.) з Беларусі вярнула пяць украінцаў. Гэта нашы цывільныя грамадзяне. Разам з імі ва Украіне цяпер таксама беларускія палітычныя зняволеныя, якія былі вызваленыя дзякуючы дамоўленасцям з Амерыкай. У прыватнасці, сярод іх Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і іншыя. Я размаўляў сёння з Марыяй. Рады, што людзі нарэшце на волі. Таксама некалькі разоў размаўляў з генералам [Кірылам] Буданавым (кіраўнік ГУВ МА. — “Позірк“.) наконт ходу аперацыі [па прыёме вязняў]”, — сказаў Зяленскі.
109 з 110 вызваленых беларускіх палітвязняў было вывезена ў Украіну. У Літву (якая стала традыцыйным канчатковым пунктам высланых з краіны вязняў) адправілі толькі лаўрэата Нобелеўскай прэміі, кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна“ Алеся Бяляцкага — з завязанымі вачыма. З украінскага боку прыём і размяшчэнне каардынавала ГУВ МА.
Прыкладна ў 16:30 Зяленскі паведаміў па сваіх афіцыйных каналах, што Буданаў далажыў аб дэталях падрыхтоўкі “спецыяльнага мерапрыемства для вызвалення грамадзянскіх, якія знаходзіліся ў Беларусі“. “Дзякуючы актыўнай ролі Злучаных Штатаў і супрацоўніцтву нашых выведак цяпер вяртаюцца на свабоду больш за сотню людзей, у прыватнасці пяць украінцаў. Дапамагаем нашым амерыканскім партнёрам, каб была адпаведная дапамога Украіны. Пры неабходнасці задзейнічаюцца таксама спецыяльныя службы нашых суседзяў у Еўропе”, — напісаў прэзідэнт. На той момант яшчэ не было дакладна вядома, куды менавіта выводзяць вызваленых.
Раніцай 14 снежня галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў журналістам, што ГУВ МА каардынуе наданне дапамогі былым вязням.
“Позірк” вёў анлайн-рэпартаж аб вызваленні і прыёме палітвязняў у суседніх краінах.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


