Мінск 07:22

Амбасада Германіі ў Мінску і кіраўнік яе знешнепалітычнага ведамства чакаюць вызвалення астатніх палітвязняў

Ілюстрацыя: pixabay.com

14 снежня, Позірк. “Мне прынесла вялікую палёгку вызваленне Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага, Максіма Знака і больш за 100 іншых зняволеных у Беларусі“, — заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ Ёхан Вадэфуль.

Ён выказаў падзяку ўраду ЗША за ўдзел у працэсе вызвалення.

“Урад Германіі ў апошнія гады таксама паслядоўна выступаў у абарону палітвязняў. Нашай мэтай застаецца вызваленне ўсіх, хто застаецца пад вартай з палітычных матываў”, — падкрэсліў Вадэфуль.

“Мы вітаем вызваленне больш за 100 палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага і Максіма Знака і радуемся разам з імі і іх сем’ямі. Мы дзякуем ўраду ЗША за прыкладзеныя намаганні. Мы працягваем выступаць за вызваленне ўсіх палітвязняў“, — гаворыцца ў заяве амбасады Германіі ў Мінску.

Падзяліцца: