ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію — Коўл (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 9–11
13 снежня, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі здымаюць санкцыі з беларускага калію, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла.
“У адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта [Дональда] Трампа ЗША здымаюць санкцыі з калію. Думаю, гэта вельмі добры ход з боку ЗША для Беларусі. Мы іх здымаем зараз”, — заявіў амерыканскі дыпламат.
Паводле яго слоў, перамовы наконт абмежавальных працягнуцца.
“Па меры нармалізацыі стасункаў паміж дзвюма краінамі ўсё больш санкцый будзе здымацца”, — сказаў Коўл, выказаўшы спадзеў на тое, што надыдзе час, калі санкцый не будзе наогул.
Спецпасланнік Трампа назваў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, якія вяліся 12 і 13 снежня, “вельмі прадуктыўнымі”.
“Мы размаўлялі пра вайну паміж Украінай і Расіяй, пра Венесуэлу. Прэзідэнт Лукашэнка згадаў шмат людзей і шмат рэчаў. У нас была вельмі добрая размова. Мы размаўлялі пра будучыню. Пра тое, як ісці па шляху збліжэння ЗША і Беларусі, каб нармалізаваць стасункі. Гэта наша мэта”, — сказаў ён.
На пытанне, што трэба для далейшай нармалізацыі стасункаў, Коўл адказаў: “Менавіта тое, што мы ўжо робім. Мы здымаем санкцыі, вызваляем вязняў. Мы пастаянна размаўляем адзін з адным”.
“Па меры таго, як мы становімся бліжэй і бліжэй, больш размаўляем, абменьваемся ідэямі, скажам так, ідзе працэс пераходу ад першых дзіцячых крокаў да ўжо больш упэўненых крокаў”, — сказаў дыпламат.
Паводле слоў Коўла, Лукашэнка “дапамагае, раіць” ЗША па пытанні таго, “што рабіць з вайной паміж Расіяй і Украінай”. “Гэта добрыя парады. Розныя пытанні, накшталт гэтага”, Ī— сказаў ён.
У кантэксце працэсу па спыненні вайны Расіі і Украіны Коўл адзначыў “фактар даўніх добрых стасункаў” паміж Лукашэнкам і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
“Ваш прэзідэнт мае вялікую гісторыю стасункаў з прэзідэнтам Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады. Гэта вельмі карысна ў гэтай сітуацыі. Яны даўнія сябры і маюць неабходны ўзровень стасункаў, каб абмяркоўваць такія пытанні. Натуральна, прэзідэнт Пуцін можа прыняць адны парады і не прыняць іншыя. Гэта спосаб дапамагчы працэсу”, — заявіў спецпасланнік Трампа.
Адміністрацыя папярэдняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўвяла санкцыі ў дачыненні да “Беларуськалія” — найбуйнейшага беларускага вытворцы калійных угнаенняў — у жніўні 2021 года. Меры тычыліся здзелак з амерыканскімі кампаніямі, а таксама былі скіраваныя на абмежаванне экспарту беларускага калію на міжнародныя рынкі, у тым ліку ўскосна праз трэція краіны.
Варта адзначыць, што па-ранейшаму дзейнічаюць санкцыі ў дачыненні да беларускай калійнай галіны, уведзеныя Еўрапейскім саюзам.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



