Літва пагодзіцца накіраваць у Беларусь амбасадара па асаблівых даручэннях для правядзення перамоў — Будрыс

12 снежня, Позірк. Літва пагодзіцца накіраваць у Беларусь амбасадара па асаблівых даручэннях для правядзення перамоў, заявіў міністр замежных спраў гэтай балтыйскай краіны Кястуціс Будрыс.
З ягоных слоў, якія цытуе LRT, такая прапанова Літва неаднаразова накіроўвала Беларусі як вусна, так і ў пісьмовай форме.
Пры гэтым міністр заявіў, што сумняваецца ў карысці перамоваў з Беларуссю і лічыць, што для больш сур’ёзных перамоваў з суседняй краінай неабходна “ўхваленне на нацыянальным узроўні“.
Будрыс падкрэсліў, што ёсць рэчы, якія Літва не мае права абмяркоўваць, бо знаходзяцца ў кампетэнцыі Еўрапейскага саюза, напрыклад пытанне скасавання санкцый.
9 снежня МЗС Літвы заявіў, што правесці перамовы на палях міністэрскай сустрэчы АБСЕ, якая адбылася на мінулым тыдні ў Вене, адмовіўся не літоўскі, а беларускі бок. Пра гэта, паводле інфармацыі ведамства, было заяўлена часоваму паверанаму ў справах Беларусі, выкліканаму ў Міністэрства 9 снежня.
Паведамляецца, што беларускі дыпламат атрымаў чарговую ноту пратэсту “ў сувязі з гібрыднымі нападамі, якія працягваюцца з тэрыторыі Беларусі, і гвалтоўным захопам маёмасці грамадзян і кампаній ЕС“.
МЗС Літвы “выказаў шкадаванне з нагоды таго, што беларускі бок не скарыстаўся магчымасцю абмеркаваць пытанні на тэхнічным узроўні, якія Беларусь, як сцвярджаецца, неаднаразова прапаноўвала абмеркаваць як публічна, так і па дыпламатычных каналах“.
Адзначаецца, што Вільнюс быў гатовы да такой магчымасці 4 снежня на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Вене.
9 снежня ўрад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Пастанова прынятая “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспекі дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, створанай тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
Урад балтыйскай краіны нагадаў, што праз пагрозу, якую ствараюць для грамадзянскай авіяцыі паветраныя шары з кантрабандай, Вільнюскі аэрапорт з кастрычніка быў зачынены агулам больш за 60 гадзін. Праблема закранула больш за 350 рэйсаў і каля 51 тыс. пасажыраў.
Пазней у гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі заклікаў Літву да перамоваў па праблеме як паветраных шароў, так і літоўскіх грузавікоў, якія захраслі ў Беларусі.
“Мы з народам Літвы заўсёды дамовімся. Як і з палякамі. Гэта нашы людзі. А калі хочаце нармальных стасункаў — сядайце за стол перамоваў і абмяркоўвайце гэтыя праблемы. Мы да гэтага гатовыя. Іншых варыянтаў няма”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле інфармацыі дзяржСМІ, ён агучыў “пункты, якія цікавяць беларускі бок“ на патэнцыйных перамовах з Літвой: “Вярніце нам 17 або 20 аўтамабіляў, якія вы скралі. Пажарныя аўтамабілі, якія пастаўлялі ў Зімбабве. Нармалізуйце працу нашага санаторыя, дзе мы лячылі чарнобыльскіх дзяцей. Яны ў дзяцей адабралі фактычна санаторый. І вярніце нам грошы за тое, што мы там будавалі порт”.
Паводле слоў намесніка кіраўніка Мытнага дэпартамента Літвы Давіле Краўлайдэне, Мінск на 9 снежня ўтрымліваў 91 грузавік і 49 прычэпаў, якія належаць Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava, а таксама 28 грузавікоў і 17 прычэпаў, не звязаных з асацыяцыяй. Разам з тым асацыяцыя публічна сцвярджала, што ў Беларусі застаецца каля 4 тыс. транспартных сродкаў, з якіх 1,25 тыс. грузавікоў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



