Літоўскія памежнікі не прапусцілі ў Беларусь аўтамабіль, абвешчаны ў вышук на ўзроўні Інтэрпола

13 снежня, Позірк. Літоўскія памежнікі 11 снежня не прапусцілі ў Беларусь красовер “БМВ” (мадэль X5 xDrive40d), які, як высветлілася, знаходзіўся ў вышуку, вынікае з паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы гэтай балтыйскай краіны.
Аўтамабілем на літоўскіх нумарах, які прыбыў у пункт пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог), кіраваў 62-гадовы жыхар Вільнюса.
Праверка дакументаў на аўтамабіль паказала, што яго звесткі ўнесеныя ў базу Інтэрпола па транспартных сродках, якія вышукваюцца, — паліцыя Германіі абвясціла яго ў вышук 6 снежня.
VIN-нумар красовера і дакументы на яго былі сапраўднымі.
“Кіроўца патлумачыў, што набыў красовер у Марыямпалі (горад на паўднёвым захадзе Літвы, бліжэй да Польшчы і Калінінградскай вобласці РФ. — “Позірк”.), атрымаў ад прадаўца дакументы на аўтамабіль, — гаворыцца ў паведамленні. — Пра тое, што транспартны сродак знаходзіцца ў вышуку, не ведаў. Красовер знаходзіцца ў спраўным стане, мае дзейны страхавы поліс і тэхнічны агляд. Паводле слоў кіроўцы, у Беларусь ён накіроўваўся па асабістых справах”.
Па факце “набыцця або рэалізацыі маёмасці, атрыманай злачынным шляхам”, распачатае дасудовае расследаванне.
Кіроўца знаходзіцца ў статусе сведкі, пасля допыту яго адпусцілі.

- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года ВРП у гадавым вымярэнні вырас толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


