З 2020 года амаль 3,5 тыс. чалавек асуджана за анлайн-актыўнасць у Беларусі — праваабаронцы

12 снежня, Позірк. З 2020 года не менш як 3.476 чалавек у Беларусі былі асуджаныя па крымінальных справах за дзеянні, звязаныя з анлайн-актыўнасцю, гаворыцца ў справаздачы праваабарончых арганізацый Dissidentby і Human Constanta.
З іх у 2.799 чалавек фігуравалі абвінавачванні, звязаныя з выказваннем меркавання ў сацыяльных сетках, 997 — актыўнасць і ўдзел у лічбавых ініцыятывах.
Сярод асуджаных больш за ўсё (1.186) былі прызнаныя вінаватымі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта), 369 (1.357; абраза прадстаўніка ўлады), 130 (823; распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).
Статыстыка адлюстроўвае колькасць выпадкаў, калі следчыя органы кваліфікавалі дзеянні паводле адпаведных артыкулаў. Адзначаецца, што ў шэрагу спраў фігуруе некалькі артыкулаў адначасова, таму агульная колькасць выпадкаў перавышае колькасць асобаў, прыцягнутых да адказнасці.
У Беларусі патрабаванні міжнародных стандартаў свабоды выказвання сістэмна ігнаруюцца, звяртаюць увагу аўтары. Абмежаванні выкарыстоўваюцца пераважна як сродак кантролю над інфармацыяй і грамадскай актыўнасцю, а не для абароны законных інтарэсаў.
“Крыміналізацыя каментароў, падпісак і данатаў прывяла да масавага стрымлівання выказванняў: людзі выдаляюць старыя пасты і каментары (з’яўляюцца нават ініцыятывы якія займаюцца дапамогай у пошуку каментараў для наступнага выдалення), закрываюць акаўнты, пазбягаюць рэакцый і падпісак на каналы, пазначаныя як “экстрэмісцкія”. Сістэмнае выдаленне кантэнту і самацэнзура прыводзяць да страты грамадствам уласных сведчанняў пра рэпрэсіі і ключавыя грамадзкія працэсы”, — адзначаецца ў справаздачы.
Але без публічных слядоў “мінулае становіцца менш відавочным, а пераасэнсаванне гістарычных падзей практычна немагчымым, што адкрывае шлях да іх перапісвання ў патрэбным ідэалагічным накірунку”. Гэта прыводзіць да знікнення значнай часткі гісторыі палітычна-сацыяльнага жыцця ў краіне, робіць анлайн-прастору прагназуема маўклівай, i cцiрае лiчбавы след рэпрэсiй, падкрэсліваюць праваабаронцы.
Рызыка крымінальнага пераследу падштурхоўвае актывістаў, журналістаў і іх сем’і да вымушанай эміграцыі: “Гэта прыводзіць да фрагментацыі грамадзянскай супольнасці, дзе частка застаецца ўнутры краіны пад пастаянным кантролем, а частка працягвае працу за мяжой, але без магчымасці бяспечна камунікаваць з тымі, хто ў Беларусі”.
Таксама падкрэсліваецца, што “канвеерныя рашэнні аб прызнанні каналаў і ініцыятыў “экстрэмісцкімі” і рэгулярнае папаўненне спісаў “экстрэмісцкіх матэрыялаў” і “экстрэмісцкіх фармаванняў” фармуюць устойлівую адміністратыўна-прававую матрыцу, у якой любая непадкантрольная камунікацыя можа быць перакваліфікаваная ў злачынства ў любы момант”.
“Сістэма працуе на аснове адвольных і непразрыстых крытэрыяў, што супярэчыць прынцыпу прававой вызначанасці. Так, у прысудах па “данатах” суды прызнавалі вінаватымі людзей, якія на момант пераліку сродкаў не маглі ведаць пра статус атрымальніка. <…> Такім чынам, межы дазволенага дзеяння пастаянна змяняюцца заднім чыслом, што дэманструе поўную адвольнасць прымянення крымінальнага заканадаўства ў дачыненні да анлайн-актыўнасці”, — адзначаюць праваабаронцы.


- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЮрыст "Вясны" прапанавала абраць прыярытэтны механізм прыцягнення рэжыму ў Беларусі да адказнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадтрымка беларусаў у Літве працуе добра, але ў рэжыме ручнога кіравання — прадстаўніца "народнай амбасады"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДазвол на жыхарства ў Польшчы мае сама меней 146 тыс. грамадзян Беларусі — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы з пачатку 2025 года падаражэлі на 15,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПерад пахаладаннем на большасці беларускіх метэастанцый перакрытыя рэкорды цяпла, у тым ліку больш чым 80-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
