Літва можа ўвесці нацыянальныя санкцыі супраць Беларусі ці зноў закрыць мяжу — прэм’ер
11 снежня, Позірк. Урад Літвы разглядае ўвядзенне нацыянальных санкцый супраць Беларусі або паўторнага закрыцця мяжы, але спачатку будзе шукаць рашэнне пры падтрымцы саюзнікаў, заявіла ў інтэрв’ю LRT прэм’ер-міністр краіны Інга Ругінене.
“Міністэрства замежных спраў актыўна працуе на ўзроўні Еўрапейскай камісіі пры поўнай падтрымцы Камісіі над новым пакетам санкцый”, — сказала яна.
“Я ўжо паразмаўляла са спецыяльным пасланнікам ЗША па Беларусі [Джонам Коўлам] і правяду асабістую сустрэчу. Мы таксама абмяркуем сумесныя дзеянні з нашымі стратэгічнымі партнёрамі”, — дадала Ругінене.
Паводле палітыка, калі гэта не дапаможа, будзе “сур’ёзна разгледжана” пытанне аб увядзенні нацыянальных санкцый і закрыцці мяжы.
Пры гэтым яна заўважыла, што колькасць выпадкаў пранікнення паветраных шароў была мінімальнай, калі Літва закрыла сваю мяжу з Беларуссю на некалькі тыдняў у канцы кастрычніка.
4 снежня Ругінене паведаміла, што ЗША падтрымаюць намаганні Літвы, спаслаўшыся на атрыманае ёю пацверджанне з Вашынгтона. Яна таксама паведаміла, што з амерыканцамі “вядуцца размовы аб магчымасці прызнаць гібрыдныя атакі, якія ажыццяўляюцца рэжымам у Мінску, тэрарыстычнымі дзеяннямі”.
8 снежня вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас ЕС заявіла аб працы па пашырэнні санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі. Гаворачы аб прычынах гэтага, яна спаслалася, у тым ліку на тое, што Мінск “ажыццяўляе парушэнні паветранай прасторы дранамі і аэрастатамі, аказвае зламысны замежны ўплыў, а таксама працягвае арганізацыю міграцыйнага ціску і кантрабанды праз межы”.
9 снежня ўрад Літвы аб’явіў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню з-за “гібрыднай атакі Беларусі”. Рашэнне прынята “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспекі дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, што ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі выказаўся наконт “шароў з цыгарэтамі, якія лётаюць ці то ў Літву, ці то з Літвы”. Паводле яго, адбылося “сур’ёзнае абмеркаванне пытання”, аж да “прыцягнення пілотаў грамадзянскай авіяцыі”. Палітык сцвярджае, што прэтэнзіі, якія прад’яўляе Літва, “сапраўднасці не адпавядаюць”.
Закранаючы тэму заблакіраваных беларускімі ўладамі літоўскіх грузавых аўтамабіляў на сваёй тэрыторыі, Лукашэнка чарговы раз запатрабаваў ад Вільнюса дыялогу.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


