Польшча не будзе абвяшчаць надзвычайную сітуацыю на мяжы з Беларуссю следам за Літвой

9 снежня, Позірк. Польшча не плануе ўводзіць рэжым надзвычайнай сітуацыі на мяжы з Беларуссю следам за Літвой, заявіў у эфіры Radio Zet міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кервіньскі.
Паводле яго слоў, у Польшчы ў параўнанні з ужо прынятымі рашэннямі нічога не зменіцца, “таму што сітуацыя на польска-беларускай мяжы за апошнія тыдні палепшылася“.
“Міграцыйная нагрузка знізілася“, — сказаў міністр.
Кервіньскі адзначыў, што Літва “некалькі тыдняў“ рыхтавалася да ўвядзення асаблівага становішча на мяжы з Беларуссю праз парушэнні паветранай прасторы, звязаныя з запускам паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі. Паводле яго слоў, вільнюскі аэрапорт знаходзіцца вельмі блізка да мяжы, таму паветраныя шары “ствараюць вельмі сур’ёзныя праблемы — як лагістычныя, так і фінансавыя“.
9 снежня ўрад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі“, вынікае з паведамлення прэс-службы органа выканаўчай улады гэтай балтыйскай краіны. Адзначаецца, што рашэнне прынята “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) наваколля, якая ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, што перавозяць кантрабанду“.
Як і чакалася, “аперацыйным кіраўніком па экстрэмальнай сітуацыі“ прызначаны міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч. Ведамства, якое ён ачольвае, было ініцыятарам увядзення ЭС.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

