Неглюбская тэкстыльная традыцыя ўнесеная ў спіс ЮНЕСКО

9 снежня, Позірк. Неглюбская тэкстыльная традыцыя (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці) уключаная ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая мае патрэбу ў тэрміновай ахове, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі знешнепалітычнага ведамства, адпаведнае рашэнне прынятае 9 снежня ў Нью-Дэлі (Індыя) на 20-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКО).
Адзначаецца, што сфармаваная ў XVII стагоддзі Неглюбская тэкстыльная традыцыя “прадстаўляе сабой унікальную з’яву беларускай народнай культуры, якая захавала архаічныя рысы і складаную сімволіку”.
Традыцыя ахоплівае стварэнне ручнікоў, прадметаў адзення і інтэр’ера “з выкарыстаннем самабытных тэхнік ткацтва і вышыўкі”.
“Асаблівую вядомасць набылі неглюбскія ручнікі, якія адрозніваюцца складанай паліхромнай гамай (да 25 адценняў) і багатай арнаментальнай спадчынай, якая налічвае больш за 120 узораў, некаторыя з якіх узыходзяць да тысячагадовых традыцый, — гаворыцца ў паведамленні. — Геаметрычныя і раслінныя арнаменты (“крывулі”, “павукі”, “яблынька” ды інш.) нясуць у сабе зашыфраваныя зычэнні дабра, кахання, дабрабыту і здароўя. Унікальнасць тэхнікі, пры якой ткацтва вядзецца з вываратнага боку, забяспечвае непаўторнасць кожнага вырабу”.
Уключэнне гэтага рамяства ў спіс ЮНЕСКО, адзначае МЗС, стала вынікам сумеснай працы супольнасці неглюбскіх майстроў, экспертаў і спецыялістаў па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО, Міністэрства культуры і МЗС, пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКО і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
З улікам пазіцыі “Неглюбская тэкстыльная традыцыя” ў спісах ЮНЕСКО цяпер сем беларускіх элементаў.
Раней уключаныя святочны калядны абрад “Калядныя цары” ў вёсцы Семежава (Капыльскі раён, Мінская вобласць), “Урачыстасць у гонар ушанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)” у вёсцы Будслаў (Мядзельскі раён, Мінская вобласць), “Юр’еўскі карагод” у вёсцы Пагост (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці), “Культура бортніцтва”, “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні”, “Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі”.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


