Лукашэнка заявіў пра неабходнасць “актуалізаваць абаронныя дзеянні” (дапоўнена)

дададзеныя абзацы 4–6, 8
9 снежня, Позірк. Пра неабходнасць “актуалізаваць абаронныя дзеянні” заявіў 9 снежня на пасяджэнні Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка.
“Польшча, Германія, іншыя дзяржавы, нават невялікія, з якімі мы мяжуем, яны не толькі павялічваюць вайсковыя свае бюджэты, але і спрабуюць павялічыць армію прыкладна ў два разы, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Устае простае зямное пытанне: “Калі нешта нехта робіць, значыць, яму для нечага гэта трэба?” І не стануць гэтыя краіны проста так марнаваць вялізныя грошы на, як яны кажуць, супрацьстаянне Расіі і Беларусі”.
“Мы ні на каго не збіраемся нападаць. Нам усяго дастаткова, — заявіў Лукашэнка. — Нам трэба актуалізаваць нашы абаронныя дзеянні для таго, каб усе бачылі, што мы гатовыя абараняць кожны кавалак нашай зямлі”.
Пры гэтым паводле інфармацыі дзяржСМІ, палітык таксама адзначыў, што ўлады Беларусі не хочуць вайны і нікога не лічаць “сваімі праціўнікамі і сапернікамі”.
“Але тым не менш мы рыхтуемся да гэтай вайны, каб яе не было. Тысячу разоў пра гэта сказана. І мы пра гэта адкрыта і рашуча заяўляем. Нашы інтарэсы вельмі простыя. Яны не распасціраюцца за лінію нашых межаў. Усе ўнутры нашай дзяржавы”, — сказаў Лукашэнка.
Спікер падкрэсліў, што пытанні абароны і бяспекі ў Беларусі разглядаюць як важнейшы напрамак: “Таму было пастаўленае пытанне пра вяртанне нам ядзернай зброі, што мы і зрабілі. Пра размяшчэнне на баявое дзяжурства самых сучасных комплексаў расійскай вытворчасці. Мы маем поўнае ўзаемаразуменне і падтрымку Расіі. Таму мы разам і будзем старацца абараніць нашу краіну”.
Афіцыйны Мінск, які падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, пастаянна абвінавачвае суседнія краіны ЕС і НАТО ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі заяўляюць, што на тэрыторыі Беларусі размешчаная расійская тактычная ядзерная зброя, а да канца года на баявое дзяжурства будзе пастаўлены расійскі ракетны комплекс “Арэшнік”.
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

