Экстрэмальная сітуацыя ў Літве бестэрміновая, праз месяц магчымы перагляд — залежыць ад сітуацыі з кантрабандай з Беларусі

9 снежня, Позірк. Дата заканчэння рэжыму экстрэмальнай сітуацыі (ЭС) у Літве, уведзенага праз уварванне паветраных шароў з Беларусі, не вызначаная, заявіў журналістам 9 снежня літоўскі міністр унутраных спраў, аперацыйны кіраўнік ЭС Уладзіслаў Кандратовіч.
“Я думаю, што праз месяц мы вернемся да перагляду, [вырашым], трэба гэта ці не, ці трэба працягваць надзвычайную сітуацыю”, — цытуе чыноўніка партал навін Delfi.
Паводле слоў Кандратовіча, далейшыя рашэнні адносна ЭС будуць залежаць ад таго, наколькі паспяхова кантралюецца сітуацыя і прадухіляецца паветраная кантрабанда з Беларусі.
“Гэта будзе залежаць ад вынікаў усёй аперацыі — не толькі датычна таго, дзе мы прыцягнем вайскоўцаў, але і іншых дзеянняў, сукупнасць якіх, я лічу, павінна паўплываць на гэтую сітуацыю”, — заявіў кіраўнік МУС.
Медыя нагадала, што на мінулым тыдні прадстаўнікі апазіцыі ў Сейме заявілі, што ўраду трэба абвясціць не экстрэмальную сітуацыю, а надзвычайнае становішча. Каментуючы абраны ў выніку рэжым рэагавання, Кандратовіч выказаў меркаванне, што экстрэмальнай сітуацыі дастаткова.
“Надзвычайнае становішча значна больш строгі [парадак], <…> у выпадку, калі маецца пагроза канстытуцыйнаму ладу або грамадскаму парадку. Сёння мы гэтага не бачым”, — патлумачыў ён.
9 снежня ўрад Літвы абвясціў ЭС дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне прынятае “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, што ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
Урад нагадаў, што праз пагрозу, якую ствараюць для грамадзянскай авіяцыі паветраныя шары, што прылятаюць з кантрабандай, Вільнюскі аэрапорт з кастрычніка быў закрыты агулам больш за 60 гадзін. Праблема закранула больш за 350 рэйсаў, каля 51 тыс. пасажыраў.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падтрымала рашэнне Вільнюса, назваўшы яго вымушаным захадам у адказ на “апошнія правакацыі [Аляксандра] Лукашэнкі з выкарыстаннем кантрабандных паветраных шароў для парушэння працы грамадзянскай авіяцыі”.
Апошні раз паветраная прастора над аэрапортам Вільнюса праз метэазонды з Беларусі закрывалася ўвечары 6 снежня.
2 снежня міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч у звароце на імя камісара ЕС па ўнутраных справах і пытаннях міграцыі Магнуса Брунера паведаміў, што ад пачатку 2025 года зафіксавана парушэнне паветранай прасторы Літвы 599 шарамі для транспартавання кантрабанды і 197 дронамі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка


