Два ДТЗ з пацярпелымі дзецьмі адбылося ў Мінску

5 снежня, Позірк. Аб двух дарожна-транспартных здарэннях, у якіх пацярпелі дзеці, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінгарвыканкама.
Увечары 4 снежня на вуліцы Даўгабродскай траўмаваная 14-гадовая школьніца. Паведамляецца, што 26-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мазда” (гл.фота) на вуліцы Даўгабродскай пры пад’ездзе да трамвайнага прыпынку “не спыніўся і не прадаставіў перавагу дзяўчынцы, якая рухалася да трамваю, у выніку чаго здзейсніў на яе наезд”.
Пацярпелая дастаўленая ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
У той жа вечар у ДТЗ на Запарожскай плошчы пацярпелі бацька з дзіцем. Паводле даных ДАІ, 63-гадовы кіроўца аўтамабіля “Вольва” адцягнуўся ад кіравання і здзейсніў наезд на пешаходаў, якія “пераходзілі праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора”.
Мужчына з дзіцем (яго ўзрост не ўказаны) дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
Як раней паведамляў Следчы камітэт, у першым паўгоддзі гэтага года ў Беларусі зафіксавана зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх людзей, аднак павялічылася колькасць загінулых. Значны рост колькасці ДТЗ назіраецца ў Гомельскай вобласці, загінулых — у Мінску, а параненых — у Мінскай вобласці. Дакладныя лічбы не называліся.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў 21 кастрычніка паведаміў, што ў 2024 годзе ў ДТЗ у Беларусі загінулі 434 чалавекі.
У студзені — ліпені 2025 года на дарогах Беларусі загінула 17 непаўналетніх, 253 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, заявіла 22 жніўня прадстаўніца галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Вераніка Раманькова.
Пры гэтым з іх 11 былі пасажырамі, чацвёра — пешаходамі, двое — вадзіцелямі.
Паводле слоў прадстаўніцы ДАІ, 77% дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей “здзяйсняецца па віне дарослых”.
Пра тое, што з чэрвеня на дарогах Беларусі загінула восем дзяцей, паведаміла 21 жніўня старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.
У 2024 годзе ад знешніх прычын у краіне загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў у сакавіку намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыд, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

