Мінск 13:40

З наваполацкай бальніцы эвакуявана праз пажар 24 дзіцяці

Відэа: МНС Стоп-кадр: “Позірк”

3 снежня, Позірк. Аб ліквідацыі пажару ў Наваполацкай гарадской бальніцы (Віцебская вобласць) паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле звестак МНС, узгаранне адбылося ў дапаможным памяшканні на трэцім паверсе будынка.

“Персанал эвакуяваў 24 дзіцяці і 11 работнікаў установы аховы здароўя. Ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працавала 14 адзінак тэхнікі.

Паводле звестак ведамства, з пачатку года на тэрыторыі Беларусі адбылося 5.872 пажары (год таму — 5.683; +3,3%).

Падзяліцца: