За суткі ў Беларусі патанулі чатыры чалавекі

3 снежня, Позірк. Чатыры чалавекі патанулі ў Беларусі 2 снежня, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У штучным вадаёме ў вёсцы Вытрапаўшчына Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) знойдзена цела жанчыны (год нараджэння не прыводзіцца).
На тэрыторыі дачнага ўчастка ў вёсцы Жыгалава Віцебскага раёна мужчына (1979 г.н.) патануў у тэхнічным калодзежы.
Яшчэ дзве трагедыі зафіксаваныя ў Брэсцкай вобласці: мужчыны (1983 і 1956 г.н.) загінулі ў меліярацыйным канале ў аграгарадку Вялікія Матыкалы Брэсцкага раёна і на возеры каля вёскі Дамашэвічы Баранавіцкага раёна адпаведна.
Паводле даных Рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВОД), за мінулыя выхадныя (29–30 лістапада) патанулі два чалавекі.
Паводле звестак ТРВОД, за першае паўгоддзе 2025 года ў Беларусі патанула 120 чалавек, у тым ліку 6 непаўналетніх.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваШтогод наконт укусаў кляшча да медыкаў звяртаецца каля 30 тыс. чалавек (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаКошт шкоды ад лясных пажараў за пяць гадоў вырас у 102,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства


