Мінск 22:57

Выбары чацвёртага складу КР могуць прайсці на трэцім тыдні траўня 2026 года

Ілюстрацыя: КР

2 снежня, Позірк. Выбары чацвёртага складу Каардынацыйнай рады (КР) могуць адбыцца на трэцім тыдні траўня 2026 года, інфармацыя пра гэта размешчана ў тэлеграм-канале палітычнай структуры.

Прагаласаваць з дапамогай анлайн-інструментаў можна будзе на працягу сямі дзён.

Трэці склад КР быў абраны 25–27 траўня 2024 года. Удзел у галасаванні прынялі 6.723 чалавекі.

У склад КР ўвайшло восем кааліцый (усяго 80 чалавек). Больш за ўсё мандатаў (28) атрымала фракцыя “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.

Пазней шэраг дэлегатаў пакінулі структуру.

Папярэднія склады арганізацыі, якая ўзнікла падчас палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе, фарміраваліся без прамога галасавання.

Падзяліцца: