Да 17 гадоў зняволення прыгавораны мінчанін за жорсткае забойства сужыцелькі

2 снежня, Позірк. Мінскі гарадскі суд прызнаў вінаватым 46-гадовага жыхара сталіцы ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, паведамляе Генеральная пракуратура.
Паводле даных следства, у сакавіку гэтага года мужчына адзначаў у кампаніі дзень нараджэння сужыцелькі. “Падчас распівання спіртных напояў паміж нецвярозым мужчынам і пацярпелай узнік канфлікт на фоне рэўнасці. Узяўшы нож са стала, абвінавачаны нанёс жанчыне не менш за 27 удараў па галаве, шыі і ў грудную клетку. Ад атрыманых траўм, якія суправаджаліся масіўнай стратай крыві, пацярпелая памерла. Усвядоміўшы, што нарабіў, мінчанін сам выклікаў хуткую і міліцыю”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле ч. 2 п. 6 арт. 139 КК (забойства) абвінавачанаму прызначана 17 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
27 лістапада паведамлялася, што да 14 гадоў пазбаўлення волі Мінгарсуд прысудзіў жыхара сталіцы, які ў красавіку праз рэўнасць забіў жонку, якая позна вярнулася дадому з працы, — нанёс “не менш за 27 удараў нажом у грудную клетку, жывот, шыю, а таксама па руках і нагах”.
Розныя віды хатняга гвалту зазнаюць 17,6% гараджанак, якія маюць партнёра, сведчаць даныя апытання, праведзенага ў 2023 годзе анлайн-лініяй для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp.org пры падтрымцы Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносін, Вялікабрытанія).
Для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, з 2023 года працуе анлайн-лінія oliviahelp. Па дапамогу можна звяртацца на аднайменны сайт. Кансультацыі праводзяцца з дапамогай месэнджараў “Вайбер” і “Тэлеграм”, адрасы пазначаны на партале.
У верасні 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Гендарныя перспектывы”, якое займалася праблемамі хатняга гвалту і палавой дыскрымінацыі. З 2012 года аб’яднанне адміністравала агульнанацыянальную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту, спецыялісты адказалі на 15 тыс. званкоў. Гарачая лінія працавала ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Павышэнне нацыянальнага патэнцыялу дзяржавы па супрацьдзеянні хатняму гвалту ў Рэспубліцы Беларусь”.
9 сакавіка 2022 года Мінскі гарадскі суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне “Радзіслава”, якое было створана ў 2002 годзе ў Мінску для дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту. “Радзіслава” адміністравала кругласутачную гарачую лінію і ўтрымлівала на грамадскіх пачатках прытулак для ахвяр хатняга гвалту. З дня ліквідацыі шэлтар і кругласутачная гарачая лінія не працуюць.
У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту. Адпаведны дакумент распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 года чарговы варыянт рэзка раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка, назваўшы яго “дуратой, узятай найперш з Захаду”.
Лукашэнка неаднаразова дапускаў дыскрымінацыйныя выказванні ў адрас жанчын, маскіруючы гэта пад клопат аб іх. У прыватнасці, ён заяўляў, што беларуская Канстытуцыя напісана “не пад жанчыну” і што жанчына не можа быць вярхоўным галоўнакамандуючым.
Маці чацвярых дзяцей памерла ў мазырскай бальніцы пасля сямі нажавых раненняў, нанесеных мужам 7 лістапада
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года ў Беларусі звольнена на 3% працаўнікоў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



