Толькі траціна беларусаў ведае аб магчымым размяшчэнні на тэрыторыі краіны расійскай ядзернай зброі — сацдаследаванне

2 снежня, Позірк. “Слабую дасведчанасць пра дэталі ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй дэкларуюць беларусы” — толькі каля траціны з іх ведаюць аб планах размяшчэння ў краіне тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ). Да такой высновы па выніках праведзенага даследавання прыйшлі сацыёлагі Chatham House.
Аб размяшчэнні ў Беларусі ТЯЗ інфармавана 21% апытаных, 32% нічога пра гэта невядома.
Аб планах завезці ў Беларусь з РФ ракетны комплекс “Арэшнік” ведае 19% рэспандэнтаў, не ведае — 37%.
Пры гэтым 16% удзельнікаў даследавання станоўча ставяцца да размяшчэння расійскай ТЯЗ у Беларусі, гэтая лічба не мяняецца з лістапада 2023 года, адзначаецца ў даследаванні. 34% ставяцца да гэтага адмоўна (у лістападзе 2023 года такіх было 38%), яшчэ 22% — “хутчэй адмоўна” (29%).
“Большасць беларусаў адмоўна ставяцца да размяшчэння ядзернай зброі, хаця ўзровень падтрымкі гэтага кроку вырас пасля таго, як дзяржаўная прапаганда пачала актыўна прасоўваць яго сярод сваёй аўдыторыі”, — адзначаюць сацыёлагі.
Падтрымка Расіі ў вайне супраць Украіны застаецца ў Беларусі адносна нізкай — аб гэтым заявіла 27% рэспандэнтаў (14% “дакладна падтрымлівае”, 13% — “хутчэй падтрымлівае”). 38% апытаных агрэсію РФ не падтрымлівае (10% “хутчэй не падтрымлівае”, 28% — “дакладна не падтрымлівае”). 34% не змаглі адказаць.
Большасць (62%) хацела б неадкладнага спынення агню.
8% рэспандэнтаў верыць у перамогу Украіны, 50% лічыць, што пераможа Расія, 42% не змагло адказаць на гэтае пытанне.
У даследаванні звяртаецца ўвага, што пра падзеі ў сваёй краіне беларусы таксама дасведчаныя не надта добра.
11% апытаных заявіла, што “ўпершыню чуюць” інфармацыю аб вызваленні “некалькіх лідараў пратэсту, асуджаных у 2020 годзе”. 18% нічога не чула аб планах уладаў прыцягнуць працоўных мігрантаў з азіяцкіх краін, 19% — аб планах павысіць тарыфы ЖКГ.
У 2025 годзе даследчыкі зафіксавалі “самы высокі” ўзровень падтрымкі саюза Беларусі з РФ — 44%. За цеснае супрацоўніцтва з ЕС выказалася 15%, за нейтралітэт краіны — 19%.
“Беларусы сталі крыху часцей аддаваць перавагу саюзу з Расіяй і радзей саюзу з Расіяй і ЕС адначасова. Гэта можа быць звязана з тым, што РФ для шмат каго застаецца адзіным існуючым “выбарам”, а збліжэнне з ЕС успрымаецца проста немагчымым”, — падкрэсліваюць сацыёлагі.
Даследаванне праводзілася ў жніўні — лістападзе 2025 года, з дапамогай анлайн-інструментаў апытана 713 чалавек.

- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

