У Віцебскай вобласці праходзіць праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва

2 снежня, Позірк. Планавая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва праходзіць 2 снежня ў Віцебскай вобласці. Час правядзення — з 10:00 да 16:00, вынікае з паведамлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, праверка ўключае ў сябе ўключэнне сірэн, перадачу паведамленняў па радыё. Варта адзначыць, што папярэджанне пра праверку з’явілася на сайце МНС напярэдадні, аднак у тэлеграм-канале ведамства — 2 снежня, пасля 10:00, калі яна павінна была пачацца.
Праверка, як сцвярджаецца, неабходная “для таго, каб пераканацца ў тэхнічнай працаздольнасці і спраўнасці сістэмы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў”. “Жыхароў і гасцей рэгіёну” МНС просіць “з разуменнем паставіцца да праверкі”.
Апошні раз у Віцебскай вобласці сістэму апавяшчэння правяралі 17 чэрвеня.
Часцей за ўсё яе правяраюць у Брэсцкай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Польшчай: у 2025 годзе гэта адбывалася 25 і 11 лістапада, 28 і 14 кастрычніка, 23 і 9 верасня, 12 жніўня, 21 і 8 ліпеня, 30 і 10 чэрвеня, 27 траўня, 22 і 8 красавіка.
У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай і Расіяй, праверкі праходзілі 14–16 кастрычніка, 18 верасня, 21 жніўня, 17 ліпеня, 19 чэрвеня, 20 сакавіка і 30 студзеня.
25 верасня першая ад пачатку года праверка прайшла ў Гродзенскай вобласці. У Мінскай вобласці яны праходзілі 10 верасня, 13 жніўня, 11 чэрвеня і 16 красавіка, у Магілёўскай — 18 верасня, у самім Магілёве сістэма тэсцтавалася 15–17 красавіка.
13 сакавіка планавая праверка сістэмы апавяшчэння прайшла па ўсёй Беларусі.
Такім чынам, часцей за ўсё праверкі праводзяцца ў абласцях, якія мяжуюць з Украінай, куды раней урываліся беспілотныя лятучыя апараты, якія, як мяркуецца, належаць Расіі.
У Беларусі зафіксавана некалькі выпадкаў падзення дронаў на будынкі (у тым ліку ў Мінску), аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывавалася сістэма апавяшчэння, няма.
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны праверкі сістэм апавяшчэння сістэматычна праходзяць, напрыклад, у Літве, Польшчы, Чэхіі. Для гэтага выкарыстоўваюцца рэпрадуктары на вуліцах, праз якія перадаецца паведамленне і гучыць сірэна.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 7,4 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНарвегія выдзеліць новы транш для беларускіх рэпрасаваных — Вячорка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


