У 68-гадовай жыхаркі Баранавічаў канфіскавана амаль 4 кг марыхуаны — выстаўленае абвінавачанне
1 снежня, Позірк. Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта выставіў 68-гадовай жанчыне абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 328 КК (незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў), паведамляе прэс-служба СК.
Паводле інфармацыі ведамства, у верасні “паступіла інфармацыя пра тое, што пенсіянерка на прысядзібным участку ў Баранавічах” (Брэсцкая вобласць) займаецца “вырошчваннем забароненых раслін”.
Следча-аператыўная група пасля прыбыцця на месца знайшла і выняла сем кустоў канопляў. Акрамя таго, у доме знойдзеныя скрыні, падносы і пакеты з высушанай раслінай.
“Па выніках праведзеных экспертыз высветлена, што агульная маса вынятых з агарода канопляў у стадыі цвіцення склала амаль 3 кілаграмы марыхуаны, а маса высушаных частак расліны, вынятых у доме, перавысіла 800 грамаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пенсіянерка, як сцвярджаецца, паведаміла, што вырошчвала і нарыхтоўвала “забароненую расліну, каб пасля дадаваць у гарбату ў якасці лекавага сродку”. Рэцэпт яна “знайшла ў інтэрнэце”. Пры гэтым, паводле сцвярджэння СК, жанчына “ўсведамляла наркатычныя ўласцівасці канопляў і ведала пра крымінальную адказнасць за яе захоўванне, аднак не надавала гэтаму значэння”.
Жанчыне пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


