Кіраўнік МЗС ФРГ: Ціск на Лукашэнку будзе працягнуты

27 лістапада, Позірк. Германія выступае на баку беларускага народа, грамадзянскай супольнасці і “супольнасці выгнаннікаў“, заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ФРГ Ёхан Вадэфуль пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай 26 лістапада ў Берліне.
“Яны могуць разлічваць на нас у сваёй барацьбе за свабоду. Ціск на Лукашэнку будзе працягвацца. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя”, — напісаў Вадэфуль у сацыяльнай сетцы Х.
Як паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, Ціханоўская праінфармавала міністра аб ходзе перамоваў паміж ЗША і прадстаўнікамі беларускага рэжыму, аб “прагрэсе ў пытаннях вызвалення палітвязняў“, а таксама аб гатоўнасці да прыёму вызваленых палітвязняў, калі тыя будуць вывезеныя з Беларусі. Палітык адзначыла, што дэмсілы знаходзяцца ў кантакце з новым амерыканскім спецпасланнікам па Беларусі Джонам Коўлам.
Ціханоўская звярнулася з просьбай працягнуць падтрымку незалежных СМІ, грамадзянскай супольнасці і культурных ініцыятыў праз нямецкія фонды і праграмы, уключаючы Форум гістарычных даследаванняў, фінансаванне якога было спынена.
Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Германіі (25-28 лістапада) на запрашэнне Вадэфуля. 26 лістапада адбылася яе сустрэча з прэзідэнтам Бундэстага Юліяй Клёкнер.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 6,1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

