Ціханоўская прыбыла ў Германію для абмеркавання плана Трампа па Украіне і далейшых крокаў па Беларусі

25 лістапада, Позірк. Святлана Ціханоўская ўвечары 25 лістапада прыбыла ў Германію з двухдзённым візітам. Асноўная мэта — абмеркаванне новага плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і далейшых крокаў па Беларусі, паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
“Тэматыка сустрэч — бачанне беларусамі плана Трампа, яго наступствы для Беларусі, еўрапейская стратэгія для Беларусі, вызваленне палітвязняў, падтрымка рэпрэсаваных і незалежных СМІ, рэакцыя на гібрыдныя атакі Лукашэнкі на Літву і Польшчу“, — паведаміў дарадца.
Запланаваныя перамовы Ціханоўскай з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Германіі Ёханам Вадэфулем, прэзідэнтам Бундэстага Юліяй Клёкнер і інш. Дэмлідар сустрэнецца з дэпутацкай групай “Дэмакратычная Беларусь”, створанай у новым парламенце ФРГ, разам з Юліяй Навальнай (удава расійскага апазіцыйнага актывіста Аляксея Навальнага) атрымае прэмію “Людзі ў Еўропе” за 2025 год.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ГрамадстваКаля 20 тыс. старшакласнікаў будзе навучана першай дапамозе ў рамках праекта "Запусці сэрца"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка


