Палата прадстаўнікоў прыняла законапраект, які змякчае адказнасць трактарыстаў за п’яную язду

24 лістапада, Позірк. Праект закона “Аб змяненні Працэсуальна-выканаўчага кодэкса <…> аб адміністрацыйных правапарушэннях” прыняты ў першым чытанні 24 лістапада Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).
Як адзначае ПП НС, дакумент дэпутатам прадставілі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і член пастаяннай парламенцкай камісіі па заканадаўстве Ірына Астапенка.
Падкрэсліваецца, што законапраект распрацаваны па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі з мэтай прадугледзець “альтэрнатыўныя варыянты прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці трактарыстаў-машыністаў за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення”.
Законапраектам прапануецца дапоўніць Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях “палажэннямі, якія замацоўваюць магчымасць прыпыніць выкананне пастановы аб адміністрацыйным спагнанні ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем колавымі трактарамі і самаходнымі машынамі, за выключэннем катэгорыі “A”, гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, законапраект “вызначае парадак вызвалення асобы, падвергнутай адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе пазбаўлення права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, ад далейшага яго выканання”.
На беларускім рынку працы назіраецца хранічны дэфіцыт кадраў. Сярод іншых работнікаў не хапае трактарыстаў.
13 лютага гэтага года Лукашэнка падпісаў абноўлены закон “Аб дарожным руху”, які сярод іншага дазваляе кіраваць трактарам з 17 гадоў.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


