У Польшчы распачаўся новы 60-дзённы тэрмін, калі на мяжы з Беларуссю не прымаюць просьбы пра прытулак

22 лістапада, Позірк. Новы 60-дзённы тэрмін, на працягу якога Польшча не прымае ад замежнікаў на мяжы з Беларуссю заявы пра наданне прытулку, распачаўся 22 лістапада.
Абмежаванні падоўжаныя ў адпаведнасці з распараджэннем польскага ўрада, якое прэм’ер-міністр Дональд Туск падпісаў 18 лістапада.
Як паведамляў “Позірк”, пераважная большасць дэпутатаў Сейма Польшчы на пасяджэнні 7 лістапада падтрымала прапанову ўрада падоўжыць абмежаванне права замежнікаў звяртацца на мяжы з Беларуссю з хадайніцтвам пра наданне прытулку.
Урад тады аргументаваў сваю прапанову тым, што прычыны, з якіх было ўведзенае абмежаванне, не выпраўленыя: “Нягледзячы на пастаяннае і комплекснае ўзмацненне сіл і сродкаў, а таксама тэхнічнае забеспячэнне ў выглядзе мадэрнізацыі агароджы на мяжы з Беларуссю, захоўваецца міграцыйны ціск значнага маштабу, што робіць неабходным прыняцце мер для стабілізацыі ўнутранай сітуацыі ў Польшы”.
“У выніку агрэсіўных паводзін мігрантаў, якіх актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі беларускіх службаў, пагроза бяспецы супрацоўнікаў і салдат, што нясуць службу на ўчастку мяжы з Беларуссю, захоўваецца”, — лічыць орган выканаўчай улады.
На пачатку 2025 года папярэдні прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон, які дазваляе не прымаць заявы пра наданне міжнароднай абароны на асобных участках мяжы, якія вызначае ўрад. Парламент падтрымаў гэты дакумент напрыканцы лютага.
Права замежнікаў прасіць на мяжы з Беларуссю пра наданне прытулку было абмежаванае распараджэннем урада ад 27 сакавіка. Пасля рашэнне падаўжалася ў траўні, ліпені, верасні і цяпер — у лістападзе.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта “паклікалі”.
Апошняе выказванне прагучала 28 кастрычніка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Палітык заявіў, што ў Беларусі няма прычын, каб “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”.
Пасля двухдзённай паўзы зноў зафіксаваныя спробы нелегальна трапіць з Беларусі ў ЕС

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

