Польшча ўручыла Беларусі ноту з просьбай выдаць падазраваных у дыверсіях грамадзян Украіны

20 лістапада, Позірк. Нота з просьбай выдаць двух грамадзян Украіны, што падазраюцца ў датычнасці да дыверсій на чыгунцы ў двух ваяводствах Польшчы, уручаная 19 лістапада часоваму паверанаму ў справах Беларусі, паведамляе інфармагенцтва PAP.
15 і 17 лістапада ў Польшчы здарылася два інцыдэнты на чыгунцы. Спачатку стала вядома пра няспраўнасці ў чыгуначнай інфраструктуры ў раёне населенага пункта Жычын (Мазавецкае ваяводства) у люблінскім напрамку. Шляхі былі пашкоджаныя выбухам, непадалёк выяўленая яшчэ адна выбухная прылада, якая не здэтанавала, паведамлялі польскія СМІ.
Другі інцыдэнт адбыўся пад Пулавамі (Люблінскае ваяводства), дзе была пашкоджаная чыгуначная кантактная сетка.
18 лістапада прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што дыверсію на польскай чыгунцы здзейснілі грамадзяне Украіны, якія пасля гэтага пакінулі краіну праз пункт пропуску Цярэспаль, выехаўшы ў Беларусь.
Тады ж міністр замежных спраў Радослаў Сікорскі заявіў СМІ, што Варшава будзе патрабаваць ад Мінска выдачы фігурантаў.
На наступны дзень Пракуратура Польшчы выставіла абвінавачанні ў здзяйсненні дыверсій тэрарыстычнага характару на замову Расіі. Датычнымі лічаць 39-гадовага Аляксандра К. і 41-гадовага Яўгена І.
Мужчыны абвінавачваюцца ў шпіянажы, які ўключае дыверсіі ў інтарэсах замежных спецслужбаў, стварэнні пагрозы катастрофы наземнага транспарту і выкарыстанні выбуховых рэчываў. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне.
Па справе аб дыверсіях затрымана яшчэ некалькі чалавек, але абвінавачанні ім не выстаўленыя.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля прарыву мігрантаў праз тунэль Польшча не фіксуе спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў у абароненым грунце вырашчана на 2,3% гародніны менш, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



