Ціханоўская: Будучыня патрабуе дакладнага плану пераменаў
18 лістапада, Позірк. Будучыня беларускай эканомікі патрабуе дакладнага і адказнага плану пераменаў, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 18 лістапада на саміце “Эканоміка адкрытых вачэй” (Кракаў, Польшча), паведаміла яе прэс-служба.
“Як дэмакратычныя сілы мы ўжо маем план з пяці крокаў па аднаўленні нашай эканомікі і аднаўленні незалежнасці Беларусі”, — сказала яна.
Па-першае, гэта рэальныя эканамічныя рэформы: “Мы павінны мадэрнізаваць нашу эканоміку, правесці прыватызацыю, абараняючы пры гэтым працоўныя месцы людзей, і даць малому бізнесу прастору для росту. Нам трэба ачысціць сістэму ад карупцыі, стварыць незалежныя суды і абараняць кожнага інвестара”.
Паводле палітыка, Беларусь павінна вярнуць сабе доступ да міжнародных фінансавых арганізацыяў і падтрымліваць прыватныя кампаніі, дыверсіфікаваць гандаль і прыняць еўрапейскія правілы і стандарты вядзення бізнесу.
“Беларусь павінна скараціць сваю залежнасць ад расійскай энергіі. Мы павінны падключыцца да еўрапейскіх энергетычных сетак і развіваць аднаўляльную энергетыку”, — дадала Ціханоўская.
Паводле дэмлідара, неабходна “пабудаваць сучасную лічбавую дзяржаву, дзе кампаніі рэгіструюцца за хвіліны, дзяржаўныя паслугі даступныя анлайн, а для карупцыі няма месца”.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


