За ўчыненае ў 1995 годзе забойства мужчына асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі
17 лістапада, Позірк. Мінскі гарадскі суд 17 лістапада прызнаў вінаватым грамадзяніна Ж. у здзейсненым у 1995 годзе забойстве і прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда.
Таксама з абвінавачанага на карысць дачкі забітага спагнана матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 50.000 рублёў, на карысць сястры — у памеры 10.000 рублёў.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны ў ноч на 23 сакавіка 1995 года “ў адным з пад’ездаў дома ў Мінску на вуліцы Танкавай (цяпер вул. Максіма Танка) распыліў у твар пацярпелага Ш. змесціва газавага балончыка і нанёс яму не менш за 20 удараў у вобласць жыццёва важных органаў”.
У выніку пацярпелы памёр ад атрыманых траўмаў.
Адзначаецца, што абвінавачаны цалкам прызнаў віну ў судзе.
Сілавыя ведамствы Беларусі рэгулярна справаздачацца аб раскрыцці злачынстваў шматгадовай даўнасці. Як правіла, гэта звязана з новымі тэхнічнымі магчымасцямі, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобы падазраваных з дапамогай экспертызы біяматэрыялаў.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


