Беларусь можа сама збудаваць амаль увесь трэці блок БелАЭС, будзе абмяркоўваць з РФ будаўніцтва другой станцыі — Лукашэнка

17 лістапада, Позірк. Пасля абмеркавання з расійскай дзяржкарпарацыяй “Расатам” Мінск вырашыў збудаваць трэці энергаблок Беларускай АЭС і “весці дыялог пра будаўніцтва другой атамнай станцыі” на ўсходзе краіны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці РФ Юрыем Слюсарам.
Паводле слоў палітыка, якія прыводзяць дзяржСМІ, гэтае пытанне ён узнімаў 15 лістапада падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным: “Дамовіліся, што працягнем абмеркаванне”.
Лукашэнка заявіў, што Пуцін падтрымаў ідэю пашырэння магутнасцяў БелАЭС. “Мы гатовыя пабудаваць трэці блок, — заявіў спікер. — Адрынання ў прэзідэнта няма абсалютна — адчуваю, ведаю яго падтрымку. У кіраўніка “Расатама” абсалютная падтрымка. Вядома, яны ў гэтым зацікаўленыя. Тым больш што мы гатовыя самі працэнтаў на 85–90 пабудаваць гэтую станцыю. Ну а інжынірынгі, рэактар — гэта расіяне. Асноўныя гэтыя элементы мы возьмем у Расіі, усё астатняе мы ўмеем рабіць. Нас расіяне навучылі пры будаўніцтве гэтай першай станцыі”.
Кажучы пра перспектывы з’яўлення новай станцыі, Лукашэнка адзначыў: “Калі мы пабудуем на паўднёвым усходзе Беларусі другую атамную станцыю, <…> можа, гэта трэба будзе і паўднёвым захадзе Расіі. Усялякае можа быць”.
Пра прынятае рашэнне будаваць дадатковы энергаблок на дзейнай БелАЭС паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра, былы міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч 14 лістапада пасля профільнай нарады ў Лукашэнкі.
“Па выніках нарады прынятае рашэнне пра развіццё Астравецкай атамнай электрастанцыі, рэалізацыю другой чаргі — збудаванне трэцяга энергаблока. І паралельна будзе арганізаваная праца па даследаванні пляцовак на тэрыторыі Магілёўскай вобласці [для патэнцыйнага будаўніцтва другой АЭС]”, — сказаў чыноўнік.
На сустрэчы з Пуціным 26 верасня ў Маскве Лукашэнка даў зразумець, што гатовы пабудаваць у Беларусі другую атамную станцыю, каб забяспечваць электраэнергіяй анексаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны.
“Калі вы ўхваліце праект пашырэння [першай АЭС у Астраўцы] або будаўніцтва новай атамнай станцыі, можа быць, нават на ўсходзе Беларусі — з мэтай… калі будзе неабходнасць забеспячэння электраэнергіяй усходніх раёнаў, вызваленых Расіяй: Херсонскай, Запарожскай <…> Луганскай, Данецкай і гэтак далей”, — заявіў беларускі госць.
Збудаванне першай станцыі — Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) — завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудаваная паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва восьмы дзень не фіксуе спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 7 снежня 2025 года — 1 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



