Мінск 22:02

У Мінску на жылых дамах паставяць 20 тыс. відэакамер

13 лістапада, Позірк. 20 тыс. відэакамер запланавана ўсталяваць у Мінску на больш чым 6 тыс. дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні раённых жылкамунгасаў.

Такія лічбы, паводле інфармацыі агенцтва “Мінск-навіны”, былі названыя 13 лістапада на нарадзе, якую правёў старшыня гарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Тэрміны ўстаноўкі камер не называюцца. Паведамляецца, што па кожным раёне сталіцы зацверджаны графікі абследавання жыллёвага фонду і прыдамавых тэрыторый, падчас якога будуць вызначаны “найбольш аптымальныя месцы ўстаноўкі відэакамер“. Неабходна, каб у поле зроку відэакамер траплялі дзіцячыя пляцоўкі, месцы збору адходаў, праезды, а таксама пешаходныя сувязі каля жылых дамоў.

Цалкам завяршыць падрыхтоўчую працу плануецца ў 2026 годзе. Па стане на 13 лістапада гэтага года абследавана 26% аб’ектаў.

Падзяліцца: