Прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем” сайт Plan B. заявіў аб працягу працы ў ранейшым рэжыме
13 лістапада, Позірк. Статус “экстрэмісцкага фармавання“ “не мяняе нічога” для чальцоў каманды Plan B., гаворыцца ў каментары на сайце гэтага СМІ.
“Мы працягнем працаваць для вас гэтак жа, як і раней. Аднак, калі вы чытаеце нас з Беларусі, лепш не падпісвацца на нашы сацсеткі“, — заклікала рэдакцыя.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў Plan В. (planbmedia.io) “экстрэмісцкім фарміраваннем” 5 лістапада, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Датычнымі да “фарміравання” названыя Вольга Лойка, Андрэй Махоўскі і Дзмітрый Смірноў, у спіс унесены сайт СМІ, а таксама яго старонкі ў сацсетках.
Plan B. — аўтарскі праект, заснаваны ў чэрвені 2023 года былой палітзняволенай, экс-рэдактарам разгромленага ўладамі партала tut.by Вольгай Лойка.
24 ліпеня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт planbmedia.io, яго старонак у сацыяльных сетках, месенджарах і на відэахостынгу “Ютуб“. “Экстрэмісцкім“ быў прызнаны таксама лагатып сайта ў выглядзе надпісу “Plan В” белымі літарамі на чорным фоне.
26 красавіка 2025 года Лойка, якая знаходзіцца за мяжой, была ўключаная ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“. Яна таксама знаходзіцца ў спісе “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.
17 чэрвеня 2025 года сайт Plan B. быў заблакаваны ў Беларусі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія два гады польскі кірунак не прыярытэтны для мігрантаў, якія імкнуцца трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля змены начальніка ў наваполацкай калоніі “крыху зменшылася прымяненне фізічнага гвалту” — расследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЦэнтр вывучэння дзікай прыроды ствараецца ў Белавежскай пушчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка

