Беларусам, затрыманым у Польшчы за кантрабанду наркотыкаў, пагражае да 20 гадоў зняволення — Памежная ахова

12 лістапада, Позірк. Амаль 5 кг марыхуаны і 16 упаковак псіхатропных прэпаратаў выявілі ў грузавіку, што рухаўся з Іспаніі, супрацоўнікі польскага памежнага паста ў Еленя-Гуры (ля мяжы з Чэхіяй і Германіяй) і Мытна-падатковага ўпраўлення Ніжнесілезскага ваяводства.
Гэта адбылося яшчэ напрыканцы кастрычніка, аднак Памежная ахова Польшчы паведаміла пра сытуацыю 12 лістапада.
Паводле інфармацыі ведамства, у аўтамабілі знаходзіліся двое грамадзян Беларусі. Яны не прызналі сябе вінаватымі ў перавозцы забароненых рэчываў. Адзначаецца, што кошт канфіскаваных наркотыкаў перавышае 244 тыс. злотых (амаль 67 тыс. долараў).
Кіроўца і пасажыр грузавіка затрыманыя. У адпаведнасці з рашэннем раённага суда ў Згажалецы абодва беларускія грамадзяніны ўзятыя пад варту на тры месяцы.
За імпарт, транспартаванне або набыццё ўнутры ЕС значнай колькасці наркатычных сродкаў — для атрымання фінансавай або асабістай выгады — замежнікі могуць быць аштрафаваныя і прыгавораныя да пазбаўлення волі на тэрмін да 20 гадоў, гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



