За тры кварталы 2025 года турысты з Беларусі здзейснілі амаль удвая больш паездак у РФ, чым за той жа леташні перыяд

12 лістапада, Позірк. Са студзеня па верасень 2025 года грамадзяне Беларусі здзейснілі 14,1 тыс. турыстычных паездак у Расію — амаль удвая больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (7,1 тыс.), паведамляе Расійскі саюз туріндустрыі са спасылкай на даныя Памежнай службы ФСБ РФ.
Адзначаецца, што беларускія турфірмы “не першы год актыўна наладжваюць сувязі з многімі расійскімі рэгіёнамі і прапануюць сваім турыстам разнастайныя праграмы — ад Калінінграда да Далёкага Усходу”.
Паводле інфармацыі саюза, агулам за названы перыяд замежнікі здзейснілі 1 млн 284,8 тыс. турпаездак у РФ. Такім чынам, на долю беларускіх турыстаў прыпала 1,1% адпаведных паездак.
Паводле гэтага паказчыку Беларусь саступіла Кітаю (690,6 тыс. паездак; доля — 53,8%), Германіі (53,8 тыс.; 4,2%), Туркменістану (50,7 тыс.; 4%), Турцыі (50,5 тыс.; 3,9%), Саудаўскай Аравіі (47,4 тыс.; 3,7%), Аб’яднаным Арабскім Эміратам (38,4 тыс.; 3%), Ірану (27,5 тыс.; 2,1%), Індыі (26,6 тыс.; 2,1%), Казахстану (18,3 тыс.; 1,4%) і Аману (15,1 тыс.; 1,2%).
У той жа час яна апярэдзіла Кувейт (14 тыс.; 1,1%), Эстонію (13,6 тыс.; 1,1%), Узбекістан (13,1 тыс.; 1%), Кубу (11,4 тыс.; 0,9%), Латвію (9,6 тыс.; 0,8%), Ізраіль; (9,3 тыс.; 0,7%), В’етнам (8,2 тыс.; 0,6%), Італію (7,9 тыс.; 0,6%), Арменію (7,3 тыс.; 0,6%), Тайланд (6,9 тыс.; 0,5%), улічаны асобна Тайвань (6,8 тыс.; 0,6%); Катар (6,1 тыс.; 0,5%), Францыю (6,1 тыс.; 0,5%) ды інш.
Згодна з прыведзенымі данымі, за тры кварталы 2019 года турысты з Беларусі здзейснілі 9,5 тыс. турпаездак у РФ, 2023-га — 4,4 тыс.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка


