На праспекце Незалежнасці ў Мінску 45-гадовы кіроўца сутыкнуўся з 8 аўтамабілямі

11 лістапада, Позірк. Агулам 9 аўтамабіляў атрымалі механічныя пашкоджанні ў выніку дзеянняў 45-гадовага кіроўцы на праспекце Незалежнасці ў Менску, паведамляе ДАІ УУС Мінгарвыканкама.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі, у другой палове дня 11 лістапада кіроўца БМВ (мяркуючы па кадрах, аўтамабіль мае рэгістрацыю ў Брэсцкай вобласці), рухаючыся па праспекце Незалежнасці, на скрыжаванні з вуліцай Валгаградскай сутыкнуўся з двума аўтамабілямі.
Затым парушальнік аб’ехаў гэтыя машыны па-за праезнай часткай і працягнуў рух па праспекце Незалежнасці, пасля чаго на скрыжаванні з вуліцай Талбухіна сутыкнуўся яшчэ з шасцю аўтамабілямі.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. “Папярэдне, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва і Польшча зафіксавалі першых пасля працяглага перапынку мігрантаў на сваіх межах з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана амаль 20 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка


