Рабочага засыпала грунтам у Мінску, ён шпіталізаваны — МНС

10 лістапада, Позірк. Аб выратаванні ў Мінску рабочага, пацярпелага пры абрушэнні грунту, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Інцыдэнт здарыўся 10 лістапада пры ажыццяўленні земляных работ па вуліцы Кульман. “Па прыбыцці падраздзяленняў МНС высветлілася, што пры правядзенні работ па пракладцы сістэмы каналізацыі адбылося абвальванне грунту на рабочага”, — адзначае ведамства.
Паведамляецца, што пацярпелы выняты з-пад грунту “пры дапамозе шанцавага інструмента”.
Пасля агляду пацярпелага медыкамі ён быў шпіталізаваны.
31 кастрычніка паведамлялася аб шпіталізацыі з хімічнымі апёкамі чатырох супрацоўнікаў ААТ “Беларуськалій” (Салігорск, Мінская вобласць). Яны праходзяць лячэнне.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 красавіка дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч, у 2024 годзе траўмы на вытворчасці атрымалі 1.849 чалавек — на аднаго менш, чым у 2023-м (1.850). Колькасць загінулых скарацілася за год на 10,3% (са 117 да 105).
Летась 17 пацярпелых былі маладзейшыя за 18 гадоў, двое з іх загінулі.
74% сярод усіх пацярпелых — мужчыны, сярод загінулых іх 96,2%. Такая прапорцыя “назіраецца ўжо не першы год”. Гэта, на думку Семіча, сведчыць пра тое, што на працы “жанчыны больш спакойныя і дысцыплінаваныя”. “Партрэт загінулага — мужчына 44–45 гадоў”, — адзначыў прадстаўнік Мінпрацы.
У пяцёрку самых траўманебяспечных прафесій уваходзяць кіроўца аўтамабіля, слесар, падсобны рабочы, трактарыст, жывёлавод.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
