Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь чарговую партыю паддонаў
10 лістапада, Позірк. Аб спыненні чарговага нелегальнага ўвозу на тэрыторыю Расіі драўляных паддонаў з Беларусі паведаміла 10 лістапада Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Адзначаецца, што на мінулым тыдні спецыялісты ведамства “ажыццявілі кантроль затрыманага пры руху з боку Рэспублікі Беларусь транспартнага сродку з вырабамі з драўніны”.
“Падчас надгляду грузавога адсека інспектары ўстанавілі, што ў аўтамабілі знаходзілася 700 драўляных паддонаў, якія суправаджаліся несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам. Пасля правядзення ўсіх неабходных праверачных мерапрыемстваў у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам падкаранцінная прадукцыя высокай фітасанітарнай рызыкі была вернутая на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь”, — адзначаецца ў рэлізе.
У верасні Рассельгаснагляд паведамляў аб спыненні нелегальнага ўвозу на тэрыторыю Расіі 375 драўляных паддонаў з Беларусі.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка



