Мінск 15:58

Вячорка: Джон Коўл — не наіўны, ён цудоўна разумее, хто такі Лукашэнка

Намеснік спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Украіне Джон Коўл
Архіўнае фота: "Позірк"

10 лістапада, Позірк. Дэмакратычныя сілы вітаюць прызначэнне Джона Коўла сіецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі, заявіў Позірку галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Важна, паводле яго слоў, каб у Вашынгтона “была асаблівая камунікацыя з дэмакратычнымі сіламі па пытаннях Беларусі”. На думку Вячоркі, Коўл “выдатна падыходзіць на гэтую ролю”: “Ён — прафесійны перагаворшчык і ўжо дамогся вызвалення людзей. Мы з ім у пастаянным кантакце”.

Галоўны дарадца Ціханоўскай лічыць, што Аляксандр Лукашэнка хоча падмануць ЗША — дамагчыся зняцця санкцый, не мяняючы сваёй палітыкі. “Роля Джона Коўла будзе вельмі важная. Па нашых размовах я зразумеў, што ён не наіўны і выдатна разумее, хто такі Лукашэнка. І тут амерыканцы павінны дэманстраваць сваю прынцыповасць і паслядоўнасць”, — заявіў Вячорка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: