Па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ пракуратура Варшавы ўзбудзіла крымінальную справу — Латушка

9 лістапада, Позірк. Па факце спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) спецслужбамі беларускага рэжыму Акруговая пракуратура Варшавы ўзбудзіла крымінальную справу, паведаміў кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
8 лістапада Латушка атрымаў адпаведнае апавяшчэнне з аддзела вайсковых спраў пракуратуры.
Справа заведзеная 23 кастрычніка “па факце накіравання ў перыяд з 27 па 31 ліпеня 2025 года не менш за 10 супрацоўнікам НАУ паведамленняў з прапановамі аб супрацоўніцтве са спецслужбамі Беларусі, якія выявіліся ў шантажы, спробах подкупу і фінансавай падтрымкі, прапаноў пачаць усё з “чыстага ліста” і г.д.”.
Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца як дзеянні супраць Рэспублікі Польшча, справа распачатая паводле артыкула за шпіянаж. Вінаватым пагражае ад 5 да 30 гадоў пазбаўлення волі.
Пра спробы вярбоўкі Латушка паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 ліпеня. У рамках працэдуры дазнання 1 кастрычніка ён даў паказанні.
“Узбуджэнне крымінальнай справы Акруговай пракуратурай у Варшаве пацвярджае сур’ёзнасць і маштабнасць дзеянняў спецслужбаў рэжыму, накіраваных на супрацьдзеянне дзейнасці дэмакратычных структур Беларусі і актывістаў, а таксама стварэнне пагроз бяспецы Рэспублікі Польшча”, — заявіў Латушка.
Ён звярнуўся да грамадзян Беларусі, якія “церпяць пераслед і пагрозы з боку спецслужбаў рэжыму на тэрыторыі Польшчы”, паведамляць пра гэта ў Акруговую пракуратуру Варшавы — для абагульнення інфармацыі і расследавання ў рамках адной крымінальнай справы, што спросціць збор доказаў і следства.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


