Сейм Польшчы пагадзіўся ў чарговы раз падоўжыць абмежаванне права замежнікаў прасіць прытулку на мяжы з Беларуссю

8 лістапада, Позірк. Прапанова ўрада Польшчы падоўжыць яшчэ на 60 дзён абмежаванне права замежнікаў звяртацца на мяжы з Беларуссю з хадайніцтвам пра наданне прытулку 7 лістапада падтрымала большасць дэпутатаў Сейма (ніжняй палаты парламента), вынікае з інфармацыі агенцтва PAP.
З 416 прысутных дэпутатаў толькі 16 былі супраць, ніхто не ўстрымаўся.
Новы тэрмін будзе адлічвацца з 22 лістапада.
Урад аргументаваў прапанову падоўжыць гэтае абмежаванне тым, што прычыны яго ўвядзення не выпраўленыя: “Нягледзячы на пастаяннае і комплекснае ўзмацненне сіл і сродкаў, а таксама тэхнічнае забеспячэнне ў выглядзе мадэрнізацыі агароджы на мяжы з Беларуссю, захоўваецца міграцыйны ціск значнага маштабу, што робіць неабходным прыняцце мер для стабілізацыі ўнутранай сітуацыі ў Польшчы, а значыць і ва ўсім Еўрасаюзе”.
“У выніку агрэсіўных паводзін мігрантаў, якіх актыўна падтрымліваюць прадстаўнікі беларускіх службаў, пагроза бяспецы супрацоўнікаў і салдат, якія нясуць службу на ўчастку мяжы з Беларуссю, захоўваецца”, — лічыць орган выканаўчай улады.
Такім чынам, Польшча рыхтуецца чацвёрты раз падоўжыць гэтае абмежаванне — раней Сейм галасаваў за такі крок у траўні, ліпені і верасні, пасля чаго прэм’ер-міністр Дональд Туск падпісваў адпаведныя распараджэнні.
Права мігрантаў прасіць пра наданне міжнароднай абароны на мяжы з Беларуссю было абмежаванае 27 сакавіка. Перад гэтым прэзідэнт Польшчы Андрэй Дуда падпісаў закон, які дазваляе не прымаць заявы пра наданне міжнароднай абароны на асобных участках мяжы, якія вызначае ўрад. Парламент падтрымаў гэты дакумент напрыканцы лютага.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца у Еўрасаюз праз Беларусь, бо іх туды нібыта “паклікалі”.
Апошняе выказванне прагучала 28 кастрычніка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Палітык заявіў, што ў Беларусі няма прычын, каб “абараняць Еўрапейскі саюз, Еўропу ад мігрантаў”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


