Пашырэнне мадэльнага шэрагу ў дылераў шмат у чым паўплывала на рост продажаў новых легкавых аўтамабіляў — БАА

6 лістапада, Позірк. У кастрычніку 2025 года беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў “паказаў значны ўздым”, заявіў член праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) Генадзь Свідзерскі.
Паводле яго слоў, якія прыводзяцца на сайце БАА, “рэалізацыя павялічылася больш як на 15% у дачыненні да вераснёўскіх паказчыкаў”.
“У той жа час, калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, аб’ём рынку ў кастрычніку 2025 года застаўся на ўзроўні паказчыкаў 2024 года”, — канстатаваў Свідзерскі. Пры гэтым абсалютныя лічбы продажаў не пазначаныя.
Член праўлення БАА падкрэсліў, што дадатная дынаміка ў параўнанні з вераснем “была шмат у чым абумоўленая пашырэннем мадэльнага шэрагу ў дылераў”. “Найбольшы стымул” рынку, паводле яго слоў, надаў “актыўны выхад навінак у катэгорыях гібрыдаў і электракараў”.
Лідарам продажаў на айчынным рынку застаецца брэнд BELGEE — у кастрычніку прададзена 2.395 аўтамабіляў.
“Важным трэндам” кастрычніка Свідзерскі назваў “10-працэнтнае павелічэнне імпарту электрамабіляў у краіну ў параўнанні з вераснем”.
“Мы прагназуем, што да канца 2025 года на рынку захаваецца ўзыходны трэнд, нават з улікам наступлення зімовага перыяду, — адзначыў член праўлення БАА. — Чакаецца, што катэгорыя электрамабіляў працягне дэманстраваць апераджальныя тэмпы росту ў апошнія два месяцы года”.
У 2024 годзе ў Беларусі ўдзельнікі асацыяцыі рэалізавалі 49.626 новых легкавых аўтамабіляў — у 2,3 разы больш, чым у 2023-м (21.761).
Як заявіў дырэктар УП “БАА-Кансалт” Дзмітрый Ярота 15 красавіка 2025 года, у 2019-м было прададзена 60.216 аўтамабіляў, у 2020-м — 46.098, 2021-м — 41.217, 2022-м — 14.843.
Летась на рынку было прадстаўлена 100 мадэляў легкавых аўтамабіляў, што на 28,2% больш, чым у 2023-м. Зрэшты, адзначыў Ярота, “да 2022 года яшчэ далёка”: тады на рынку было 142 мадэлі.
За мінулы год члены БАА рэалізавалі 3.641 электрамабіль і паслядоўны гібрыд (+752%), легкавых: класаў В і С — 18.490 (+150%) і 900 (+488%) адпаведна; D і E — 338 (+10,1%) і 129 (-16,7%); SUV B і SUV E — 8.909 (+81,7%) і 2.634 (+311%); Off-Road — 1.705 (+102%).
У 2024 годзе колькасць легкавых аўтамабіляў у жыхароў Беларусі вырасла на 2,1% (з 3.023.002 да 3.085.116), легкавых электрамабіляў — у 3,2 раза (з 6.413 да 20.745), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Брэсцкай вобласці колькасць легкавых аўтамабіляў у 2024 годзе вырасла на 2,8% (з 462.025 да 474.920), электрамабіляў — у 3,6 раза (з 503 да 1.791); Віцебскай — на 2% (з 337.625 да 344.410) і ў 3,5 раза (з 303 да 1.062) адпаведна; Гомельскай — на 2,3% (з 393.058 да 402.223) і ў 3,4 раза (з 408 да 1.404); Гродзенскай — на 1,8% (з 385.742 да 392.780) і ў 2,8 раза (з 488 да 1.373); Мінскай — на 2,6% (з 509.185 да 522.407) і ў 3,1 раза (з 1.488 да 4.558); Магілёўскай — на 2,3% (з 315.504 да 322.776) і ў 3,7 раза (з 260 да 973); Мінску — на 0,9% (з 619.863 да 625.600) і ў 3,2 раза (з 2.963 да 9.584).
Паводле даных Белстата, забяспечанасць легкавымі аўтамабілямі на тысячу чалавек насельніцтва ўзрасла на 2,7% (з 330 па выніках 2023 года да 339 па выніках 2024-га).
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПрэм'ер Аўстраліі на сустрэчы з Ціханоўскай выказаў "поўную падтрымку" беларускаму народуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла амаль на 27% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць па крэдытах арганізацый горназдабыўной прамысловасці вырасла за год у 6,4 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах за апошні год вырасла на 19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



