Мінск 13:42

Ціханоўская заклікала Аўстралію ўзмацніць падтрымку беларускага народа

Святлана Ціханоўская і кіраўніца МЗС Аўстраліі Пэні Вонг
Фота на старонцы Вонг у сацсетцы Х

6 лістапада, Позірк. Падзяку за запрашэнне ў Аўстралію і за лідарскую ролю аўстралійскага ўрада ў “прасоўванні глабальнай справядлівасці і падсправаздачнасці” выказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Пэні Вонг.

“Я заклікала Аўстралію яшчэ больш умацаваць сваю падтрымку Украіны і народа Беларусі”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

У адказ Вонг заявіла, што для яе было гонарам сустрэцца з Ціханоўскай — “бясстрашнай абаронцай дэмакратыі і моцным голасам беларускага народа”.

“Аўстралія асуджае парушэнні правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі і пазбаўленне грамадзянскіх і палітычных свабод, якое працягваецца”, — падкрэсліла кіраўніца аўстралійскай дыпламатыі.

4–8 лістапада Ціханоўская наведвае Аўстралію, куды яна прыбыла пасля паездкі ў Новую Зеландыю (3 лістапада). Палітык упершыню здзяйсняе візіты ў гэтыя дзяржавы.

Ціханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл

3 лістапада, Позірк. Не выдаваць беларускіх грамадзян Беларусі, дзе ім пагражае пераслед за палітычныя погляды, заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, выступаючы 3 лістапада ў Новазеландскім інстытуце міжнародных адносін. Спікер таксама папрасіла палітычныя сілы Новай Зеландыі афіцыйна прызнаць структуры беларускіх дэмакратычных …
Падзяліцца: