Вільнюс дамаўляецца з Мінскам пра вяртанне літоўскіх фур, што захраснулі ў Беларусі, — прэм’ер Літвы

5 лістапада, Позірк. Вільнюс вядзе перамовы з Мінскам пра магчымасць вяртання літоўскіх фур, што захраснулі ў Беларусі, паведаміла 5 лістапада прэм’ер-міністр гэтай балтыйскай дзяржавы Інга Ругінене.
“Гэты працэс ужо ідзе, дамоўленасць у працэсе. Паглядзім, якімі будуць вынікі, і прыкладзем усе намаганні, каб літоўскія грузавікі вярнуліся дадому. Аднак межы застануцца закрытымі”, — прыводзіць партал партал Delfi словы кіраўніка ўрада.
Напрыканцы мінулага месяца Літва сутыкнулася з неаднаразовымі выпадкамі масавага прылёту з Беларусі паветраных шароў — такіх, якія выкарыстоўваюць кантрабандысты. Некалькі разоў Вільнюс часова закрываў пункты пропуску, 29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў закрыць іх на больш працяглы тэрмін — да 24:00 30 лістапада (1:00 1 снежня паводле мінскага часу) з магчымасцю падаўжэння.
У адказ урад Беларусі 31 кастрычніка прыняў пастанову № 599 “Аб прымяненні спецыяльнай абмежавальнай меры”, якой забараніла зарэгістраваным у Літве грузавым аўтамабілям, цягачам, прычэпам і паўпрычэпам праязджаць праз усе пункты пропуску, за выключэннем літоўскіх.
Дакумент, па сутнасці, пашырыў забаронныя захады, прапісаныя ў пастанове ўрада № 247 ад 22 красавіка 2022 года “Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў”. Тады зарэгістраваным у ЕС грузавым аўтамабілям і цягачам было дазволена перасякаць мяжу і рухацца толькі ў спецыяльна адведзеныя месцы, каб перамясціць груз або перачапіць яго на транспарт, якому дазволена свабодна перамяшчацца па Беларусі.
У наступныя гады ўмовы неаднаразова ўдакладняліся, пастрожваліся, у тым ліку для польскіх перавозчыкаў.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДаследчыца Вольга Сямашка рыхтуе кнігу пра могілкі беларусаў ПадляшшаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



