З Польшчы дэпартаваны кіроўца-беларус, які п’яным пратараніў канструкцыю гандлёвага цэнтра
4 лістапада, Позірк. Пра дэпартацыю з Польшчы 42-гадовага грамадзяніна Беларусі паведамляе ўпраўленне паліцыі ў Любліне.
Паводле даных паліцыі, знаходзячыся за рулём вялікагрузнага аўтамабіля, ён “пратараніў рамную браму перад уездам на падземную паркоўку гандлёвага цэнтра”.
Адзначаецца, што кіроўца парушыў забарону на рух транспартных сродкаў вышынёй больш за 2,4 метра, паспрабаваўшы заехаць на паркінг на грузавіку “Сканія”. Пры гэтым пасля затрымання ў крыві беларуса выявілі больш за 2,5 праміле алкаголю.
Мужчына ўжо пакінуў тэрыторыю Польшчы. Яму на пяць гадоў забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.
Раней паведамлялася, што малады грамадзянін Беларусі дэпартаваны з Польшчы ў выніку праведзенай Памежнай аховай праверкі.
Сітуацыя адбылася ў вёсцы Верлас на Салінскім возеры (Падкарпацкае ваяводства) яшчэ 30 кастрычніка, аднак названае ведамства паведаміла пра яе толькі 3 лістапада. Адзначалася, што супрацоўнікі памежнай службы пункта пропуску Красценка (польска-ўкраінская мяжа) “праверылі законнасць знаходжання групы замежнікаў, у тым ліку 24-гадовага грамадзяніна Беларусі”.
“Выявілася, што мужчына быў непажаданым госцем на тэрыторыі Польшчы, бо ўяўляў пагрозу абараназдольнасці краіны, грамадскай бяспецы і правапарадку, — заявіла Памежная ахова. — Замежніку было выдадзена рашэнне аб вяртанні, і на наступны дзень ён быў прымусова дастаўлены на польска-беларускі памежны пераход. Мужчына быў экстрадаваны ў Беларусь. На працягу наступных дзесяці гадоў яму будзе забаронены ўезд у краіны Шэнгенскага пагаднення”.
У пачатку кастрычніка стала вядома, што за дзевяць месяцаў 2025 года Польшча прадпісала вярнуцца на радзіму 955 грамадзянам Беларусі, за аналагічны перыяд 2024-га — 1.075. Такім чынам, колькасць зменшылася на 11%.
Адзначалася, што 863 чалавекі з пачатку 2025 года добраахвотна выехалі з Польшчы, прымусова на мяжу вывезлі 92 чалавекі.
Асноўнымі прычынамі дэпартацый, паводле афіцыйнай інфармацыі, сталі нелегальнае знаходжанне або нелегальнае працаўладкаванне ў краіне.
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



