Долар патаннеў на біржавых таргах 4 лістапада

4 лістапада, Позірк. Амерыканская валюта патаннела на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 лістапада.
Курс долара знізіўся да 2,9749 рубля (-0,08%; -0,0025).
Расійскі рубель падаражэў да 3,6844 за 100 (+0,07%; +0,0027), юань — да 4,1733 за 10 (+0,09%; +0,0036).
Таргі еўра не праводзіліся. 31 кастрычніка ён падаражэў да 3,46 рубля (+0,87%; +0,0299).
На мінулым працоўным тыдні (27–31 кастрычніка) каціроўка долара знізіліся на 0,07% (з 2,9801 да 2,9781), юаня — на 0,08% (з 4,1832 да 4,1798 за 10), еўра — на 0,08% (з 3,4629 да 3,46); расійскага рубля вырасла на 0,41% (з 3,669 да 3,684 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рублі) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

- Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства
 - ГрамадстваУ Беларусь пачалі "больш актыўна" прыязджаць паляўнічыя з ЕС — БТПРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка, Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 


