Удзельнік чэрвеньскай аварыі ў Мінскім раёне, у якой загінула сям’я з РФ, удвая перавышаў дазволеную хуткасць

4 лістапада, Позірк. Абвінавачаны ў аўтамабільнай аварыі 28 чэрвеня 2025 года ў Мінскім раёне, у якой загінула сям’я з Расіі, рухаўся з хуткасцю 182 кіламетры на гадзіну (пры максімальна дапушчальнай — 90 км/гадз), паведаміў 4 лістапада па выніках расследавання Следчы камітэт.
Акрамя таго, паводле інфармацыі ведамства, канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны перавышала 2,7 праміле (першапачаткова заяўлялася, што ўтрыманне алкаголю ў выдыханым паветры адпавядала 1,67 праміле).
Такім чынам, паводле звестак СК, ранкам таго дня 26-гадовы кіроўца аўтамабіля “Мэрсэдэс”, быўшы п’яным, з двухразовым перавышэннем хуткасці рухаўся па трасе М2 у бок нацыянальнага аэрапорта Мінск.
“Паблізу в. Каралёў Стан Мінскага раёна (перш гаварылася, што каля вёскі Слабодшчына, якая за 2 км ад Каралеў Стана. — “Позірк”.) ён здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем таксі, што рухаўся ў тым жа кірунку, які ад удару адкінула ў дарожную агароджу”, — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку аварыі загінула чатыры пасажыры таксі: 75-гадовая жанчына, яе 43-гадовая дачка і дзве ўнучкі (7 і 13 гадоў). Сям’я з РФ ехала ў аэрапорт. Кіроўца аўтамабіля таксі “Шкода” атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Паводле інфармацыі СК, “сябар кіроўцы нямецкай іншамаркі на допыце распавёў, што яны выпівалі ўсю ноч і каталіся па начным Мінску”.
“Ужо пад ранак маладыя людзі вырашылі паехаць у госці да знаёмай у Маскву, — гаворыцца ў паведамленні. — Перад пачаткам паездкі кіроўца “Мэрсэдэса” зняў рэгістрацыйныя нумары са свайго аўтамабіля і па трасе ехаў вельмі хутка. Пры гэтым сведка адзначыў, што перад ДТЗ яго нецвярозы сябар адцягнуўся ад кіравання аўтамабілем, захоплена расказваючы гісторыі. Мужчына дадаў, што менавіта ён заўважыў, як іх машына на высокай хуткасці набліжаецца да аўтамабіля таксі, але п’яны кіроўца не паспеў зрэагаваць, у выніку чаго і адбылося сутыкненне”.
Сцвярджаецца, што за пару гадзін да смяротнай аварыі п’яны кіроўца “Мэрсэдэса” здзейсніў ДТЗ у Мінску — пашкодзіў чужы аўтамабіль, а пасля ўцёк з месца здарэння.
26-гадоваму кіроўцу “Мэрсэдэса” выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 5 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула з неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб). Ён знаходзіцца пад вартай.

- Эканоміка
 - ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь зарабіла на ўязным паляўнічым турызме 11,6 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Эканоміка
 - Грамадства
 - ГрамадстваМНС канстатуе рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - ЭканомікаСтрахавыя кампаніі за 9 месяцаў 2025 года сабралі ўнёскаў на 8,9% больш, чым за аналагічны леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Бяспека, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - АнонсыАнонсы падзей на 4 лістапада — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 


