У Славакіі адновіць працу беларуская амбасада
3 лістапада, Позірк. Амбасаду Беларусі ў Славакіі плануецца адкрыць да 1 верасня 2026 года, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
“Аднаўленне пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Славакіі дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць работы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязяў, практычным вывучэнні магчымасцяў прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.
Беларусь закрыла амбасаду ў Браціславе ўвосень 2023 года. Апошнім амбасадарам Беларусі ў Славакіі быў Ігар Ляшчэня, які падаў у адстаўку ў жніўні 2020 года. Тады дыпламат, былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі, выступіў у падтрымку беларусаў, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля выбараў прэзідэнта.
З 21 кастрычніка мінулага года амбасадарам у Славакіі (па сумяшчальніцтве) з’яўляецца амбасадар Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік краіны пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца падчас размовы з Лукашэнкам 3 верасня гэтага года ў Пекіне папрасіў таго вызначыць час для наведвання Беларусі, каб абмеркаваць варыянты супрацоўніцтва.
Днём раней абодва прарасійскія дзеячы правялі ў Кітаі перамовы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Усе яны прыбылі для прысутнасці на парадзе з нагоды 80-годдзя перамогі над Японіяй і заканчэння Другой сусветнай вайны.
Да нядаўняга часу Славакія была паслядоўным крытыкам рэжыму ў Мінску. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская некалькі разоў наведвала гэтую краіну, сустракалася з папярэднім славацкім прэзідэнтам Зузанай Чапутавай (кадэнцыя завяршылася 15 чэрвеня 2024 года), членамі ўрада.
Аднак увосень 2023 года на парламенцкіх выбарах у Славакіі перамагла левацэнтрысцкая партыя “Напрамак — сацыяльная дэмакратыя” на чале з Фіца, які ў чацвёрты раз стаў прэм’ер-міністрам краіны (раней у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 гадах). За палітыкам замацаваўся імідж прарасійскага папуліста.
Пасля прыходу да ўлады Фіца Браціслава вярнула амбасадара ў Беларусь. Славакія і Венгрыя, урад якой узначальвае прарасійскі прэм’ер Віктар Орбан, з’яўляюцца адзінымі краінамі Еўрасаюза, прадстаўленымі ў Беларусі на ўзроўні амбасадараў. Астатнія дзяржавы ЕС пасля падзей 2020 года абмежавалі дыпламатычную прысутнасць да ўзроўню часовых павераных.

- Грамадства, Палітыка
 - ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства, Эканоміка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Палітыка, Эканоміка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 - Грамадства
 - Палітыка
 - ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
 - Грамадства
 - Грамадства
 - Грамадства, Палітыка
 - Эканоміка
 - Палітыка
 

