15 жыхароў Гродзенскай вобласці асуджана да пазбаўлення волі па “справе дваровых чатаў”

3 лістапада, Позірк. Да пазбаўлення волі і буйных штрафаў прыгаворана па “справе дваровых чатаў” 15 жыхароў Гродзенскай вобласці, вынікае з паведамлення праваабарончага цэнтра “Вясна”.
14 кастрычніка Гродзенскі абласны суд вынес прыгавор у дачыненні да сямі жыхароў Смаргоні. Да пазбаўлення волі і штрафаў прыгавораныя шасцёра: Марэт Валюк, Уладзімір Каўлоўскі, Вольга Міроненка, Наталля Пупкевіч, Святлана Кашкель, Маргарыта Навумава (усім — 2,5 года і 800 базавых велічынь — 33.600 рублёў). Да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 500 б.в. (21.000 рублёў) прыгавораная Любоў Валюк.
Гэты ж суд у канцы кастрычніка вынес рашэнні ў дачыненні да дзевяці жыхароў Ваўкавыска. Лілія Юруць, Людміла Шрубок, Вольга Пракопчык, Алена Жукава, Ірына Дабрыновіч, Віктар Турчэнік асуджаныя на 2,5 года зняволення, Наталля Краўчук — на 2 гады і 8 месяцаў, Ілля Ходас — на 2 гады і 9 месяцаў, Віталь Цынкель — на 2 гады і 10 месяцаў. Усім дзевяцярым таксама прызначаны штраф у памеры 800 б.в. (33.600 рублёў).
Адзначаецца, што жыхары Смаргоні з’яўляліся ўдзельнікамі дваровага чата “ВИЛИЯ”, жыхары Ваўкавыска ўваходзілі ў чат “Вольныя ваўкі”.
З 16 асуджаных палітвязнямі не прызнаныя пяцёра: Каўлоўскі, Пупкевіч, Кашкель,, Навумава і Любоў Валюк.
Пра пачатак шматлікіх судовых працэсаў па “справе дваровых чатаў” паведамлялася 20 ліпеня.
Паводле даных праваабаронцаў, увосень 2024 года “па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў”, якія “нібыта спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю”.
“У тыя ж даты КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” ініцыятыву “Ордэн”, якая ўключае дваровыя чаты “Злые когтики”, “Сухарево”, “Сеніца2.0”, “Солідарносць”, “Вольныя ваўкі”, “Навагрудскія партызаны”, “ВИЛИЯ”, “Скромные матрешки”, “Соседи”, — адзначалі праваабаронцы.
Паведамлялася, што крымінальныя справы ўзбуджаныя паводле арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і па арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) КК.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Новую Зеландыю не выдаваць беларусаў Мінску, а таксама прызнаць структуры дэмсіл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка

