Мінск 22:23

У Мінскім раёне мужчына загінуў пад коламі ўласнага аўтамабіля, з якім сутыкнуўся іншы транспарт

Фота: УУС Мінаблвыканкама

3 лістапада, Позірк. Смяротная аварыя адбылася 3 лістапада каля 11:00 непадалёк ад аграгарадка Шчомысліца (Мінскі раён), паведамляе абласная Дзяржаўтаінспекцыя.

Паводле інфармацыі службы, на 12-м кіламетры дарогі Р-1 (Мінск — Дзяржынск) 30-гадовая кіроўца “Опель Астра” здзейсніла “наезд на аўтамабіль “Форд Эскейп”, які стаяў у другой паласе руху, 57-гадовы кіроўца якога рабіў захаду па выпраўленні тэхнічнай няспраўнасці”.

Ад удару “Форд” па інерцыі пакаціўся і “здзейсніў наезд на кіроўцу”. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.

Кіроўца аўтамабіля “Опель Астра” і яе 10-гадовы пасажыр з атрыманымі “цялеснымі пашкоджаннямі” дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

Як паведамляў “Позірк”, 30 кастрычніка ў Капыльскім раёне (Мінская вобласць) 42-гадовая кіроўца загінула ў ДТЗ.

Падзяліцца: