Тры чалавекі загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Іркуцкай вобласці РФ, у тым ліку з Беларусі

3 лістапада, Позірк. Тры чалавекі загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Іркуцкай вобласці Расіі, у тым ліку з Беларусі, паведаміў 3 лістапада ў сваім тэлеграм-канале губернатар гэтага суб’екта РФ Ігар Кобзеў.
Паводле інфармацыі чыноўніка, чатыры велікагрузы сутыкнуліся ў Куйтунскім раёне на федэральнай аўтадарозе Р-255 “Сібір”. Двое кіроўцаў загінула на месцы. Яшчэ дваіх мужчын даставілі ў бальніцы, адзін з іх пасля памёр. Яшчэ адзін чалавек атрымаў удары, ад шпіталізацыі адмовіўся.
“Вядома, што сярод загінулых і пацярпелых — грамадзяне Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пра здарэнне праінфармавалі МЗС Кітая і Беларусі”, — паведаміў Кобзеў.
Губернатар Іркуцкай вобласці не ўдакладніў, колькі менавіта грамадзян Беларусі пацярпела і загінула.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені ў Беларусі звольнена на 1,8% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


